Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У раённай ветэранскай арганізацыі — новы старшыня

06.04.2021

Адбылася чарговая справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыіветэранаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, дзявятаяпа ліку. Разгледжаныўсе вынесеныяна абмеркаваннепытанні, вызначаны задачы на будучыню.

Са справаздачай аб рабоце раённага савета ветэранаў за 2016-2020 гады і задачах па яе ўдасканаленні ў 2021-2025 гадах выступіў яго старшыня Юрый Мяркулаў. Юрый Мікалаевіч, у прыватнасці, адзначыў, што асноўным накірункам дзейнасці савета з’яўляецца садзейнічанне органам улады ў вырашэнні праблем ветеранаў і, найперш, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і адзінока пражываючых грамадзян пенсіённага ўзросту. Сумесна з сельскімі выканаўчымі камітэтамі і сацыяльнай службай перыядычна абследуюцца матэрыяльна-бытавыя ўмовы названай катэгорыі насельніцтва і задавальняюцца выяўленыя запыты. Няма праблем з забеспячэннем палівам. Аказваецца неабходная медыцынская дапамога. Вырашаюцца пытанні аздараўлення.

Сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, грамадскімі аб’яднаннямі “Белая Русь”, “Беларускі саюз афіцэраў”, “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” праводзілася вялікая работа па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Яе вынікам сталі ўрокі мужнасці, гульня “Зарнічка”, удзел у акцыях “Беларусь памятае”, “Памятаем. Ганарымся”, “Не забытыя працоўным калектывам”, у аўтапрабегу “У славу агульнай Перамогі”, у добраўпарадкаванні помнікаў і месцаў пахавання герояў мінулай вайны і ахвяр фашызму. Для работы ў адзначаным накірунку актыўна выкарыстоў­валіся падрыхтоўка і святкаванне юбілейных дат —75-годдзяў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

— Кожная сям’я трымаецца на любові і памяці старэйшага пакалення. Дзякуючы подзвігу і працы нашых бацькоў, дзядоў і пра­дзедаў магчыма само наша жыццё, — падкрэсліў Юрый Мяркулаў. — Яны змагаліся за Радзіму на фронце і ў тыле ворага, узнаўлялі разбураную краіну, уносілі пасільны ўклад у стварэнне матэрыяльнай і духоўнай базы для нас, сваіх дзяцей, унукаў і праўнукаў. А самае галоўнае, што, не зважаючы на цяжкасці і выпрабаванні, змаглі захаваць і пранесці надзею і веру ў лепшае, чаго часам так не хапае маладым. Яны перадаюць нам свой багаты вопыт і веды, аб’ядноўваюць пакаленні ў адзінае непарыўнае звяно.

Ветэраны прымаюць актыўны ўдзел у выбарчых кампаніях розных узроўняў. Многія былі назіральнікамі на ўчастках для галаса­вання, членамі выбарчых камісій. Пры савеце актыўна працуе валанцёрская група. Без ветэранаў не абыходзяцца раённыя святы. Яны даволі вынікова ўдзельнічаюць у абласных фестывалях і конкурсах. У правядзенні многіх мерапрыемстваў ветэранская арганізацыя цесна супрацоўнічае з раённай арганізацыяй Беларускага таварыства інвалідаў, іншымі грамадскімі фарміраваннямі. Ведаюць на Мядзельшчыне народны клуб аматараў песні “Верасень”, у якім спяваюць ветэраны вайны і працы. Цікава арганізавана і работа клуба “Задушэўная размова”, які наведваюць людзі залатога ўзросту.

Аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці і арганізацыі работы раённай ветэранскай арганізацыі за справаздачны перыяд праінфармаваў член рэвізійнай камісіі Сяргей Сакалоў. Затым адбылося абмеркаванне дакладаў. Сваімі думкамі з прысутнымі па­дзяліліся дырэктар Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоў­вання насельніцтва Віталій Місуна, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Крывіцкага сельсавета Вольга Лазарава.

У рабоце канферэнцыі прыняла ўдзел і выступіла намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева. Іна Іванаўна падзякавала прысутным ветэранам за вялікую работу, якая праводзіцца грамадскім аб’яднаннем, а таксама за іх грамадзянскую пазіцыю, якая дапамагла захаваць нашу краіну для нашчадкаў, прадэманстраваць моладзі важнасць міру і стварэння. Сапраўды людзі старэйшага пакалення неаднойчы даказвалі сваю любоў і адданасць Радзіме. Яны і сёння на перадавой.

Намеснік старшыні райвыканкама выканала падчас мерапрыемства і прыемную місію. У прыватнасці, уручыла Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі Ірыне Глінскай. Ірына Васільеўна адзначана за актыўную грамадзянскую пазіцыю і актыўны ўдзел у грамадска-палі­тычным жыцці краіны. Падзякай старшыні райвыканкама ўзнагароджаны Юрый Мяркулаў — за шматгадовую працу і асабісты ўклад у ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі.

Мінскі абласны выканаўчы камітэт

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы