Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Фестываль «Сымон-музыка» збярэ больш за 300 выканаўцаў у Стоўбцах

22.04.2021

XXVII адкрыты абласны фестываль-конкурс "Сымон-музыка" пройдзе ў Стоўбцах 22 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінаблвыканкама.

"Стаўбцоўшчына ўвайшла ў гісторыю як "родны кут" Якуба Коласа, таму невыпадкова першараднай задачай устаноў культуры раёна стала адраджэнне духоўнага жыцця народа і ўсёй яго нацыянальнай культуры. Гэтых мэт дасягаюць у тым ліку дзякуючы фестывалю "Сымон-музыка", які стаў адной з форм распаўсюджвання народнай інструментальнай музыкі. Яго праводзяць адзін раз у два гады, і зусім хутка ён зноў збярэ ўдзельнікаў - больш за 300 канкурсантаў і амаль 30 творчых калектываў Мінскай і Брэсцкай вобласці", - расказалі ў прэс-службе.

У фестывалі прымуць удзел юныя музыканты самых розных узростаў, якія навучаюцца ў дзіцячых мастацкіх школах і школах мастацтваў, установах адукацыі з музычным ухілам, а таксама інструментальныя калектывы і ансамблі народнага напрамку. Канкурсанты выканаюць творы беларускіх аўтараў, а таксама прадэманструюць аўтарскую апрацоўку народных песень і танцаў ігрой на скрыпцы, цымбалах, гармоніку, акардэоне, баяне, балалайцы, дудцы і іншых музычных інструментах.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі пры выбары лепшых удзельнікаў стануць выканальніцкае майстэрства, мастацкі ўзровень рэпертуару, сцэнічная культура, захаванне рэгіянальных традыцый у музычных творах, касцюмы. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі лаўрэатаў і прызамі.

Першы конкурс "Сымон-музыка" прайшоў у 1989 годзе па ініцыятыве аддзела культуры Стаўбцоўскага райвыканкама. Тады ў мемарыяльную сядзібу музея Якуба Коласа ў Смольні прыехалі больш за 160 выхаванцаў з 17 музычных школ Мінскай вобласці, а другі фестываль прайшоў ужо ў 1990 годзе і сабраў больш за 600 адораных дзяцей не толькі з Міншчыны, але і з іншых рэгіёнаў краіны.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы