Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Яму было 25 – у Беразіно памiналi аднаго з першых лiквiдатараў Чарнобыльскай аварыi Васіля Ігнаценку

27.04.2021

Адным з тых, кто ў лiку першых пачаў змагацца с наступствамi аварыi на Чарнобальскай АЭС, быў камандзір аддзялення пажарны Васіль Ігнаценка. Як i многiя ў тыя днi 1986 года, ён не ведаў, што фактычна iдзе на сустрэчу са смерцю.

Урачы да апошняга змагаліліся за жыццё Васіля Ігнаценкі і яго таварышаў. Але доза радыяцыі была велізарнай і не сумяшчальнай з жыццём. Памёр мужны ліквідатар 13 мая. Яго пахавалі разам з іншымі пажарнымі і работнікамі Чарнобыльскай станцыі на Міцінскіх могілках у Маскве. Пахавалі ў закрытай труне і пад паўметровым пластом бетону.

Памяць пра героя-пажарнага Васіля Ігнаценкў увекавечана ў Беларусi. Яго іменем названы вуліцы ў Беразіно, Брагіне і Мінску. У Беразіно на вуліцы Ігнаценка ўстаноўлена памятная дошка. Тут і прайшоў 26 красавіка мітынг-рэквіем у гонар героя-пажарнага, яго таварышаў па службе, усіх тых, хто прайшоў праз ядзернае пекла.

Родныя Васіля Ігнаценкі жывуць у Беразіно. Бо праз пэўны час іх вёска на Брагіншчыне трапіла ў зону адсялення. На мітынг-рэквіем прыйшлi матуля Васіля – Таццяна Пятроўна, сястра – Наталля Сінкевіч. Дарэчы, Наталля Іванаўна шмат гадоў служыла ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.

Менавіта да іх, Таццяны Пятроўны і Наталлі Іванаўны, у першую чаргу і звярнуўся старшыня раённага савета ветэранаў Мікалай Зябко:

– Прыміце нашы шчырыя спачуванні. Ведаем, што боль ад страты сына, брата і сёння не суціхае… Васілій Іванавіч сваім подзвігам падарыў жыццё тысячам! Мы сёння сабраліся, каб аддаць даніну павагі тым людзям, якія не пашкадавалi сваё жыццё, каб мы з вамі спакойна жылі, былі здаровымі, моцнымі і шчаслівымі. Васілію Іванавічу было тады 25 гадоў. Нядаўна ажаніўся. Наперадзе – шчалівае і доўгае жыццё. Столькі было мар, жаданняў, але ўсё абарвалася 26 красавіка 1986 года.

Да памятнай Дошкі па вуліцы Ігнаценка ўсклалі кветкі. А памяць пра подзвіг усіх ліквідатараў ўвекавечалі хвілінай маўчання і пранізлівым гукам сірэны пажарнай машыны. У мітынгу-рэквіеме прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўляння ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінаблвыканкама Аляксандр Ільясевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Сакалоўская, бярэзінскія выратавальнікі, члены клуба «Сірэна», прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, моладзь, духавенства.

Даведка

Васіль Ігнаценка – ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС, камандзір аддзялення 6-й самастойнай ваенізаванай пажарнай часці па ахове горада Прыпяць. Ён нарадзіўся 13 сакавіка 1961 года ў вёсцы Спярыжжа Брагінскага раёна. Пасля заканчэння Гомельскага вучылішча электратэхнікі працаваў па спецыяльнасці ў Бабруйску. На службу трапіў у адну з пажарных часцей Масквы, дзе захапіўся пажарнай справай. Васіль Ігнаценка прымаў непасрэдны ўдзел у тушэнні пажару на Чарнобыльскай АЭС уначы з 25 на 26 красавіка 1986 года. Ён быў у ліку першых пажарных, якія прыбылі на чацвёрты энергаблок ЧАЭС.

Мінскі абласны выканаўчы камітэт

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы