Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя і парк «Вялікі камень» дамовіліся аб супрацоўніцтве

18.05.2021

Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" і РУП "Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя" падпісаны ў індустрыяльным парку "Вялікі камень". У адпаведнасці з дакументам плануецца актыўнае развіццё медыцынскага напрамку, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Як адзначыў на ўрачыстым мерапрыемстве кіраўнік адміністрацыі індустрыяльнага парка Аляксандр Ярашэнка, якасныя медыцынскія паслугі і лекавыя сродкі сталі найбольш запатрабаванымі ў перыяд барацьбы з пандэміяй і сёння ў "Вялікім камені" прадстаўлены ўсе магчымасці для работы кампаній у гэтым напрамку.

"Пандэмія паказала, што няма нічога важнейшага за здароўе людзей. У парку створаны ўсе ўмовы для работы прадпрыемстваў па выпуску медыцынскай прадукцыі і лекавых прэпаратаў. Дзейнасць 12 нашых рэзідэнтаў звязана з гэтай галіной. Гэта кампаніі з Беларусі, Кітая, Чэхіі, Эстоніі, Расіі, ЗША. У хуткім часе пачынаем развіваць новы напрамак - традыцыйную кітайскую медыцыну", - сказаў Аляксандр Ярашэнка.

Ён падкрэсліў, што размова ідзе пра адкрыццё цэнтра па аказанні адпаведных паслуг, а таксама аб стварэнні ў Беларусі вытворчасці прэпаратаў, лекавых сродкаў, іншай медыцынскай прадукцыі. Паводле яго слоў, цяпер прапрацоўваецца магчымасць вытворчасці ў "Вялікім камені" вакцыны супраць СOVID-19.

Намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк адзначыў: падпісанне мемарандума - яшчэ адзін пазітыўны крок у добрых адносінах паміж Беларуссю і Кітаем. "Калі пачалася пандэмія, Беларусь першая працягнула руку дапамогі КНР, Кітай адказаў узаемнасцю, калі нас напаткала гэта бяда, - сказаў ён. - Мы ўзаемадзейнічаем і дапамагаем адзін аднаму на ўсіх узроўнях".

Паводле слоў дырэктара Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Дзмітрыя Грынько, падпісанне мемарандума прадугледжвае партнёрскія адносіны і доўгатэрміновае, эфектыўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, у тым ліку на міжнародным узроўні, накіраванае на рэалізацыю палітыкі Міністэрства аховы здароўя па забеспячэнні бяспекі, эфектыўнасці і якасці лекавых прэпаратаў, фармацэўтычных субстанцый, медвырабаў. Таксама прадугледжваецца ўдзел у сумесных навуковых і практычных нарадах, сімпозіумах, семінарах і форумах, канферэнцыях.

"Асабліва важна ва ўмовах СOVID-19 праінфармаваць інвестараў, рэзідэнтаў і партнёраў парка па пытаннях рэгулявання абарачэння медыцынскіх вырабаў, лекавых сродкаў і фармацэўтычных субстанцый у Еўразійскім эканамічным саюзе", - дадаў ён.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы