Плацяжы суб'ектаў недзяржаўнага сектара эканомікі ў агульных падатковых паступленнях Мінскай вобласці ў студзені-красавіку бягучага года склалі 60 працэнтаў. У бюджэт імі выплачана Br880,6 млн падаткаў і плацяжоў, з іх арганізацыямі - Br834,4 млн, або 56,9 працэнта, індывідуальнымі прадпрымальнікамі - Br46,2 млн, або 3,1 працэнта.
У параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года паступленні ад суб'ектаў гаспадарання ў супастаўных цэнах павялічаны на 7,7 працэнта, або на Br62,7 млн.
Крыніца: minsk-region.gov.by