Паводле слоў гендырэктара, да 2025 года вытворчыя магутнасці плануецца павялічыць да 15,1-15,5 млн т, а да 2030-га дасягнуць узроўню 16 млн т.
"За апошнюю пяцігодку з 2016 года аб'ёмы вытворчасці павялічыліся з 10 млн т да 12,8 млн т - гэта ацэнка бягучага года. Экспарт калійных угнаенняў павялічыўся на 10 працэнтаў", - далажыў гендырэктар.
Ён падрабязна расказаў Прэзідэнту аб перспектывах работы Петрыкаўскага ГАК. Вытворчая магутнасць камбіната складае 1,5 млн т у год, аднак можна і больш з улікам зманціраванага высокапрадукцыйнага айчыннага абсталявання, якое добра сябе зарэкамендавала ў Салігорску. "Пры праектнай магутнасці ў памеры паўтара мільёна да двух мільёнаў мы будзем вырабляць", - запэўніў Іван Галаваты.
Акрамя таго, па прычыне існуючых пакладаў у далейшым ёсць магчымасць павялічыць здабычу і да 3 млн т у год. Для гэтага прадугледжана пляцоўка, дзе трэба будзе пабудаваць дадатковы ствол.
Іван Галаваты паведаміў: калі агульны аб'ём інвестыцый у будаўніцтва Петрыкаўскага ГАК планаваўся ў памеры $1,5 млрд, то па факце, з улікам аптымізацыі затрат будаўніцтва будзе каштаваць прыкладна $1,3 млрд.
Што датычыцца фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ "Беларуськалій", то па рэзультатах першага паўгоддзя 2021 года паказчыкі дзейнасці прадпрыемства па вытворчасці калію і яго экспартных продажах выраслі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Выраблена калійных угнаенняў у натуральным вылічэнне 6 млн 496 тыс. т, або 121,8 працэнта да ўзроўню першага паўгоддзя 2020 года. За 7 месяцаў 2021 года - 7 млн 546 тыс. т, або 116,6 працэнта да паказчыка аналагічнага мінулагодняга перыяду.
Вытворчыя магутнасці ААТ "Беларуськалій" выкарыстоўваліся на 100 працэнтаў і са студзеня 2021 года былі павялічаны з 11 млн 500 тыс. т да 13 млн 150 тыс. т у год у натуральным вылічэнні.
За першае паўгоддзе 2021 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года вытворчасць мінеральных угнаенняў павялічылася на 21,7 працэна, у тым ліку калійных - на 21,8 працэнта, NPK-угнаенняў - на 12,1 працэнта, тукасумесей - на 28,5 працэнта.
Па выніках 7 месяцаў 2021 года экспарт калійных угнаенняў у натуральным выражэнні вырас на 10,4 працэнта, або на 655 тыс. т, і склаў 6 млн 980 тыс. т. Экспартная выручка за той жа перыяд павялічылася на 13,4 працэнта. На ўнутраны рынак адгружана 625 тыс. т, або 165,5 працэнта да паказчыка за 7 месяцаў 2020 года.
Крыніца: minsk-region.gov.by