Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У планах прадпрыемстваў цэнтральнага рэгіёна сабраць больш за 300 тысяч тон бульбы

09.09.2021

Тым часам сельгасарганізацыі Мінскай вобласці працягваюць сяўбу азімых збожжавых. Адначасова аграрыі ўбіраюць з палёў бульбу. Гэтаму спрыяе і добрае надвор'е.

Усяго ў планах прадпрыемстваў цэнтральнага рэгіёна сабраць больш за 300 тысяч тон другога хлеба. Вялікі ўклад унясуць яшчэ і фермеры. Аляксей Кандраценка пабываў ва Уздзенскім раёне і ўбачыў, як на звычайных тарфяніках расце "каралеўскі" ўраджай.

Папулярны ў многіх фермераў Мінскай вобласці сорт бульбы "каралева Ганна" і сёлета не падвёў. На палях гаспадаркі "Алімп-Агра" ён прыносіць 500 цэнтнераў з гектара. Камбайн за дзень выкопвае да 200 тон клубняў, якія затым сартуюць па памеры. Частка ідзе на насенне, частка - на продаж. Свежы ўраджай ужо чакаюць спажыўцы. А гэта школы, бальніцы, магазіны. Плюс, вядома, экспарт.

Фермеры з аграгарадка Дзешчанка ўжо больш за 20 гадоў займаюцца бульбай. Глеба спецыфічная - тарфяная. Яе цяжка апрацоўваць, няпроста і збіраць ураджай (тут пройдзе не кожны камбайн). Перашкодзіць можа і залішняя вільгаць. Таму выкапаць другі хлеб імкнуцца максімальна хутка.

Як летам, так і зараз, у верасні, бульбу збіраюць у пэўны час: з 5 гадзін раніцы да 15:00. Менавіта ў гэты перыяд глеба не паспявае значна прагрэцца і бульбу атрымліваюць халаднаватай.

А па суседстве кампанію "каралеве Ганне" складаюць "дардонь" і "зянон". У морквы і капусты такіх сартоў таксама высокая ўраджайнасць (65-80 тон з аднаго гектара). Агародніну ўбіраюць уручную і фасуюць у сеткі. Тут важны і такі момант, як змена культур на палях.

Аграгарадок Дзешчанка - гістарычна адно з самых бульбяных месцаў Мінскай вобласці. Невыпадкова, што ў мясцовай школе знаходзіцца і адзіны ў нашай краіне тэматычны музей. Школьнікі вывучаюць краязнаўства праз развіццё мясцовай сельскай гаспадаркі і гісторыю другога хлеба.

Яшчэ больш цікавага пра другі хлеб можна будзе даведацца на вялікім "Бульбяным фэсце". Вынікі аграсезона падвядуць навукоўцы, аграрыі, фермеры, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў і проста аматары страў з бульбы. Месца сустрэчы - аграгарадок Дзешчанка Уздзенскага раёна. Тут жа адкрыюць і памятны знак усенародна любімай культуры.

tvr.by

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы