Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Лясгасы рыхтуюцца да ёлачных кірмашоў. У Маладзечне і Валожыне яны стартуюць 20 снежня

13.12.2021

Да маючай адбыцца навагодняй кампаніі па рэалізацыі іглічных дрэў рыхтуюцца гэтымі днямі лясгасы Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў. Саміх віноўніц свята на ёлачныя кірмашы прывязуць толькі 20 снежня. А вось кошты гатовы агучыць ужо сёння.

Зялёных прыгажунь вышынёй ад 0,5 да 1 метра маладзечанцам прапануюць па 15 рублёў (адпускная цана з ПДВ). Столькі ж будуць каштаваць двухмятровыя елкі і хвоі. Дрэўца "ростам" у тры метры абыдзецца ў 20 рублёў, у чатыры - 70. Ну а калі вам раптам захочацца стварыць святочны настрой не толькі ў кватэры, доме, але і ва ўласным двары, або на тэрыторыі офіса, адкладзяце 120 рублёў. Менавіта ў такую суму абыдзецца елка або хвоя вышынёй 6, 7 і 8 метраў. Дзесяціметровая прыгажуня пацягне на 360 рублёў.

Многія наўзамен ёлкі, ссечанай пад самы карэньчык, аддаюць перавагу дрэва навагодняй пароды ў кадцы. Маладзечанскі лясгас улічыў і гэта. Елі і хвоі да 0,5 метра пакупнікам прапануюць па 25 рублёў, метровыя будуць каштаваць 30, паўтараметровыя - 50 рублёў.

Набыць навагоднія дрэвы можна будзе як у лясніцтвах, так і на ёлачных кірмашах.

У Валожыне, напрыклад, яны будуць арганізаваны на вуліцы Партызанскай (аўтамабільная стаянка). Сосны і ёлкі да метра для гараджан і жыхароў раёна будуць каштаваць 14 рублёў (кошт без ПДВ), ад 1 да 2 метраў - 16. Трохметровая прыгажуня абыдзецца ў 20 рублёў, на метр вышэй - 45. 3а лясную госцю вышынёй 8 метраў давядзецца выкласці 300 рублёў, звыш васьмі - 450.

Елкі пышныя, ёлкі зграбней - прадаўцы пастараюцца дагадзіць усім. Набыць галоўны атрыбут навагодніх свят можна да 31 снежня.

Мінскі абласны выканаўчы камітэт

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы