Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Мінскай вобласці правядуць эксперымент: медыкам дазволяць выкупляць арэнднае жыллё

12.01.2022

У Мінскай вобласці плануюць пабудаваць арэнднае жыллё для медыкаў з далейшым правам яго выкупу пасля працяглага перыяду работы ва ўстанове аховы здароўя. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Мінскага аблвыканкама выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як растлумачыў губернатар, прапанова аб будаўніцтве жылля для медыкаў з далейшым правам выкупу ўзнікла пасля візіту кіраўніка дзяржавы ў Бараўляны, дзе ў тым ліку абмяркоўвалася тэма забяспечанасці жыллём медработнікаў. "У Бараўлянах мы падабралі два зямельныя ўчасткі для будаўніцтва такога арэнднага жылля, - сказаў Аляксандр Турчын. - Была прапанова аблвыканкама і кіраўнік дзяржавы падтрымаў: у выглядзе эксперыменту дазволіць будаваць арэнднае жыллё і з мэтай замацавання людзей на рабоце ў той ці іншай установе аховы здароўя (мы цяпер гаворым менавіта пра медыкаў) пасля пэўнага часу работы (10 або 15 гадоў) прадаставіць магчымасць выкупу гэтага арэнднага жылля".

"Тым самым мы замацоўваем людзей для работы ў той ці іншай сферы эканомікі", - дадаў губернатар.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы