"Некаторыя лічбы, перш за ўсё эканамічнага характару, нас сапраўды парадавалі. Рэзідэнты парка "Вялікі камень" сумарна выйшлі на прыбытковую работу, гэта значыць маюць ужо чысты прыбытак. Калі ў мінулыя гады з прычыны таго, што большасць прадпрыемстваў, рэзідэнтаў знаходзіліся ў актыўнай інвестыцыйнай дзейнасці (будаваліся, вазілі абсталяванне, укладвалі грошы), то ўжо ў мінулым годзе мы атрымалі няхай невялікі, але ўжо дадатны прыбытак у памеры Br13 млн. Гэта сведчыць аб эфектыўнасці вытворчасцей", - расказаў Аляксандр Ярашэнка.
Другі момант - выручка. "Як і сам аб'ём вытворчасці, выручка расце ў разы. Я не хвалюся гэтымі лічбамі, таму што ў пачатку яны яшчэ не такія вялікія - больш за Br250 млн. Цяпер выручка вырасла адносна дзевяці месяцаў мінулага года больш як у два разы. Але выручаныя грошы за пастаўкі прадукцыі за межы Беларусі выраслі ўжо больш як у тры разы. Геаграфія экспарту - гэта 20 краін свету, сярод якіх асноўныя партнёры - Расія, Кітай, краіны Еўрасаюза, Швейцарыя. Гэта значыць яўны акцэнт на тым, што прадукцыя якасная, запатрабаваная і ёсць экспартна арыентаваныя вытворчасці", - падкрэсліў кіраўнік.
Крыніца: minsk-region.gov.by