Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Новы музей мемарыяльнага комплексу «Хатынь» раскажа аб ахвярах генацыду ў гады ВАВ

17.03.2022

Новы музейны будынак у мемарыяльным комплексе "Хатынь" дапаможа расказаць наведвальнікам пра трагедыю беларускага народа. Аб гэтым журналістам паведаміў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Турчына, важна нагадаць моладзі, праз што ў гады Вялікай Айчыннай вайны прайшлі жыхары Беларусі.

"Мы абмеркавалі два важныя складнікі работы над мемарыяльным комплексам "Хатынь". Па-першае, гэта капітальны рамонт ужо існуючых аб'ектаў. З надыходам цяпла яго можна будзе пачаць. І па-другое, стварэнне паўнацэннага музея на тэрыторыі комплексу. Моладзь, прыязджаючы сюды, часта не ведае гісторыю Хатыні. Правільна будзе нагадаць, праз што прайшла наша краіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якія жахі чыніліся на яе тэрыторыі", - сказаў старшыня Мінаблвыканкама.

Ён паведаміў, што на працягу месяца праект візуалізуюць. Акрамя таго, да будаўніцтва плануецца прыцягнуць моладзь.

"На працягу месяца нашы праекціроўшчыкі зробяць візуалізацыю праекта. Тады і будзе прынята рашэнне, што, як і дзе мы будзем будаваць. Акрамя таго, нядаўна БРСМ агучыла ініцыятыву правесці будаўніцтва пры ўдзеле моладзі", - расказаў Аляксандр Турчын.

Кіраўнік Мінаблвыканкама адзначыў, што на тэрыторыі Мінскай вобласці нямала аб'ектаў, якія нагадваюць пра жахі вайны.

Дырэктар мемарыяльнага комплексу "Хатынь" Артур Зельскі расказаў, што экспазіцыя ў новым музейным будынку ў поўнай меры зможа перадаць усе жахі Вялікай Айчыннай вайны і трагедыю беларускага народа.

"Вялікая Айчынная вайна для многіх становіцца проста гісторыяй. Музей павінен адлюстраваць трагедыю беларускага народа. Мы не будзем дубліраваць іншыя музеі, і гэта будуць не проста рады нейкіх фатаграфій і дакументаў. Наша задача - акунуць наведвальнікаў у тыя падзеі і паказаць, што ў вайне няма нічога добрага. Гэта не гульня, - адзначыў Артур Зельскі. - Мы нацэлены на масавую аўдыторыю. Каб чалавек любога ўзросту мог акунуцца ў тую атмасферу і выйсці з музея зусім іншым. Сучасныя сродкі дазваляюць гэтага дасягнуць".

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы