Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выстава карцін аб знакамітай радзіме Янкі Купалы адкрылася ў Вязынцы

08.06.2022

Выстава карцін аб знакамітай радзіме Янкі Купалы "Мой родны кут" адкрылася ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку "Вязынка" (Маладзечанскі раён), паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

Дом у Вязынцы, дзе нарадзіўся паэт, краявіды, сярод якіх рос будучы класік, здаўна прыцягвалі мастакоў і фатографаў. У бягучым годзе свае работы тут прадстаўляе мастак Віктар Данілаў, жыхар Пятрышак, што пад Вязынкай. У яго работах, створаных у розныя поры года ў жанры архітэктурнага пейзажу, знайшлі адлюстраванне Вязынка і яе наваколле, маляўнічыя куткі Заслаўя, Радашковіч і Маладзечна.

"Я амаль заўсёды пішу эцюдную карціну з натуры алеем або акварэллю, - адзначыў Віктар Данілаў. - Архітэктурны пейзаж - мой любімы жанр, дзе моцна зліты гісторыя, архітэктура і прырода".

Жыццё Віктара Данілава непарыўна звязана з Расіяй і Беларуссю. Мастак нарадзіўся 13 жніўня 1946 года ў горадзе Сучан Прыморскага края, у горадзе Вялікія Лукі Пскоўскай вобласці скончыў сярэднюю школу і некаторы час працаваў токарам на радыёзаводзе. Але месца для вучобы выбраў у Беларусі - у 1970 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава. Пасля яго заканчэння апынуўся ў Мінску, дзе і застаўся на 40 гадоў у сферы адукацыі: спачатку настаўнікам малявання ў сярэдняй школе, потым выкладчыкам выяўленчага мастацтва ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Ім напісаны дзясяткі навукова-метадычных распрацовак, тыпавых і аўтарскіх вучэбных праграм. Мастак з'яўляецца членам Міжнароднай гільдыі мастакоў і Еўразійскага мастацкага саюза.

Выстава прадоўжыцца да кастрычніка 2022 года.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы