Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Моладзь Саюзнай дзяржавы прыняла ўдзел у акцыі па добраўпарадкаванні МК «Хатынь»

20.07.2022

Байцы студэнцкіх будаўнічых атрадаў Усебеларускай маладзёжнай будоўлі "Спадчына-2022" імя Героя Савецкага Саюза П.М. Машэрава Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, "Памяць" імя Героя Савецкага Саюза В.Ф. Мухіна Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту сумесна з прадстаўнікамі маладзёжных парламентаў Расіі прынялі ўдзел у сумеснай добраахвотнай працоўнай акцыі па добраўпарадкаванні аб'ектаў рэканструкцыі мемарыяльнага дзяржаўнага комплексу "Хатынь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перад пачаткам працоўнай акцыі моладзь Саюзнай дзяржавы ўшанавала памяць ахвяр Хатыні мінутай маўчання і ўсклала кветкі і запаленыя лампады да мемарыяла "Вечны агонь".

"У 2018 годзе быў створаны Маладзёжны парламент пры Парламенцкім сходзе Саюзнай дзяржавы, які курыруе Камісія Парламенцкага сходу па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя, - адзначыла старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, намеснік старшыні Камісіі Парламенцкага сходу па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя Людміла Макарына-Кібак. - Мы правялі 2 гады таму пасяджэнне камісіі ў "Хатыні". Гэта была мая ініцыятыва. Мы гаварылі аб гістарычнай памяці, аб яе захаванні, аб тым, што мы не дазволім перапісаць гісторыю. У Алены Афанасьевай (старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя Алена Афанасьева. - Заўвага БЕЛТА), якая ўзначальвае нашу камісію, узнікла ідэя расказаць моладзі Арэнбурга аб Хатыні. І аказалася, што тут ніхто з дзяцей не быў і большасць нават не ведаюць нічога аб гэтым месцы. І таму ў яе ўзнікла такая ідэя прывезці расійскіх дзяцей. Сёння тут у тым ліку і маладыя парламентарыі з Парламенцкага сходу. І калі юнакі і дзяўчаты даведаліся, што БРСМ праводзіць цяпер рэканструкцыю ў "Хатыні", выказалі жаданне таксама паўдзельнічаць у гэтым. Лічу, што гэта вельмі добрая ініцыятыва моладзі. І той чалавек, які прыкладзе да гэтага руку, назаўсёды не толькі сам запомніць гісторыю сваёй краіны, але і раскажа ўсім астатнім".

Алена Афанасьева пацвердзіла жаданне расійскай моладзі ўнесці ўклад у захаванне гістарычнай памяці. "Наогул для таго, каб зразумець нават свой характар, асабліва для маладога чалавека, вельмі важна разумець гісторыю сваёй сям'і, краіны, горада. І калі ты даведаешся гісторыю, даведаешся аб ахвярах свайго народа, аб подзвігах сваіх прадзедаў, дзядоў, ты пачынаеш разумець, чаму твой характар такі. Чаму ў цябе такі генетычны код. І каб выхаваць свой характар, важна асабіста прымаць удзел у такіх мерапрыемствах, як рэканструкцыя помнікаў гісторыі, - дадала яна. - Мы жывём у адной Саюзнай дзяржаве і для нас гэты мемарыяльны комплекс вельмі важны і дарагі. І мы вырашылі, што расійскія юнакі і дзяўчаты павінны ўкласці сваю працу ў рэканструкцыю гэтага важнага аб'екта. Гэта важна для выхавання, для захавання і абароны гістарычнай памяці і праўды. Таму мы сёння тут разам будзем працаваць у "Хатыні". Нас чакае некалькі дзён упартай працы і шмат цікавых сустрэч".

З 19 па 21 ліпеня дэлегацыя членаў маладзёжных парламентаў з 20 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі знаходзіцца з афіцыйным візітам у Рэспубліцы Беларусь. У адпаведнасці з праграмай заўтра ў Рэспубліканскім доме моладзі адбудзецца адкрыты дыялог "Узаемадзеянне маладзёжных арганізацый Беларусі і Расіі". У час дыялогу плануецца ўзгадніць рамачны праект пагаднення аб супрацоўніцтве паміж БРСМ і Маладзёжным парламентам Арэнбургскай вобласці пры Заканадаўчым сходзе Арэнбургскай вобласці.

Трагедыя Хатыні - не выпадковы эпізод вайны, а адзін з тысяч фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду гітлераўскай Германіі ў адносінах да мірнага насельніцтва Беларусі. 22 сакавіка 1943 года стаў апошнім днём для 149 хатынцаў, у тым ліку 75 дзяцей, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту. У полымі зніклі 26 дамоў. На месцы лясной вёскі засталіся папялішча і сіратлівыя коміны. У 1969 годзе на 54-м км шашэйнай магістралі Мінск - Віцебск у памяць увекавечання ахвяр фашызму на тэрыторыі Беларусі пад адкрытым небам быў адкрыты мемарыяльны комплекс "Хатынь" (аўтары - архітэктары Юрый Градаў, Валянцін Занковіч, Леанід Левін і скульптар Сяргей Селіханаў). У 2004 годзе па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі праведзена рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу, які быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы