Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

«БЕЛДЖЫ» прадоўжыць развіваць напрамак электрамабіляў

25.08.2022

СЗАТ "БЕЛДЖЫ" прадоўжыць развіваць напрамак электрамабіляў. Аб гэтым паведаміў журналістам генеральны дырэктар прадпрыемства Генадзь Свідзерскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раней прадпрыемства паставіла на рынак першую партыю электрамабіляў колькасцю 50 адзінак. "Гэта была ўстановачная партыя. Ва ўсіх дылерскіх цэнтрах, абласных гарадах, Мінску яны разышліся як гарачыя піражкі. Цяпер мы назіраем за эксплуатацыяй гэтай партыі. У цэлым водгукі вельмі пазітыўныя. Аўтамабіль прэміяльны, спадабаўся пакупнікам. Машына сучасная, 550 км далёкасць на адной зарадцы. Аднак кошт быў не вельмі дэмакратычны", - сказаў Генадзь Свідзерскі.

У бягучым годзе СЗАТ "БЕЛДЖЫ" мае намер прадоўжыць працаваць з электракарамі. "Напрамак электрамабіляў мы будзем развіваць. Мы правялі перагаворы з кампаніяй JAC. У ліпені атрымаем першыя два ўзоры. Гэта такі сіці-кар. Установачная партыя будзе 50 машын. Калі ўсё будзе нармальна, то плануюцца пастаўкі 100 аўтамабіляў у месяц з наступнага года. Таксама, калі нашы прагнозы па аб'ёмах продажаў пацвердзяцца, то можна будзе разглядаць пытанне аб арганізацыі вытворчасці, - расказаў гендырэктар. - Далёкасць электрамабіля складзе 300 км. Ён будзе крыху меншы, чым хэтчбек, які мы прадставілі ў мінулым годзе. Пры гэтым на яго будзе больш дэмакратычная цана - будзе недзе на 20 працэнтаў таннейшым за той, што мы раней прапаноўвалі рынку. Пасля атрымання ўзораў, у жніўні мы правядзём іх сертыфікацыю і ў чацвёртым квартале аддадзім машыны ў дылерскую сетку для ацэнкі нашых спажыўцоў".

"Тэма электрамабіляў заўсёды будзе нашай вектарнай тэмай. Мы будзем шукаць нішу, на якой зможам убачыць аб'ёмы, якія дазваляюць лакалізоўваць гэту вытворчасць. І будзем выконваць наша асноўнае прызначэнне - вырабляць", - падкрэсліў Генадзь Свідзерскі.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы