Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

«Мы павінны развіваць больш перспектыўныя населеныя пункты». A. Турчын аб прыёме грамадзян ва Уздзе

31.10.2022

Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын правёў прыём грамадзян ва Уздзенскім раёне. Адно з агучаных пытанняў датычылася добраўпарадкавання невялікіх населеных пунктаў. Падводзячы вынік прыёму, кіраўнік вобласці зазначыў, што развіццё аграгарадкоў і вёсак павінна быць комплексным, паведамляе Мінская праўда.

— У любым рэгіёне нам трэба вызначыць найбольш перспектыўныя населеныя пункты. Гэта тыя, дзе назіраецца прыток насельніцтва, ёсць сацыяльная інфраструктура: садок, школа, ФАП, магчыма амбулаторыя. І вось зыходзячы з гэтых прыярытэтаў развіваць населеныя пункты. Будаваць там жыллё для тых, хто мае патрэбу, прадаваць участкі. Асабліва гэта характэрна для Уздзенскага раёна, які суседнічае з Мінскам. Таксама развіццё аграгарадкоў прадугледжвае асфальтаванне, правядзенне вады і каналізацыі.

На думку Аляксандра Турчына людзей трэба прывязваць да тых населеных пунктаў, дзе ёсць базавая інфраструктура.

— Часам жа мы з аўкцыёну прадаем ўчасткі, дзе няма ніякай інфраструктуры. Зарабляючы пры гэтым не самыя вялізныя грошы. Але калі людзі набываюць дадзеныя ўчасткі — гэта адно. Калі ж яны пабудуюцца, у іх узнікаюць цалкам абгрунтаваныя прэтэнзіі: і якасць дарогі, і асвятленне, і аўтобусныя зносіны. Мы змушаныя марнаваць на гэта рэсурсы, выконваючы абгрунтаваныя патрабаванні нашых грамадзян.

Аляксандр Турчын нагадаў: дзяржавай была рэалізавана не адна праграма развіцця і адраджэння вёскі, немалыя грошы былі ўкладзены ў інфраструктуру.

— Не павінна атрымацца так, што аграгарадок, у які мы ўклалі грошы, пачынае згасаць, а мы ў новым месцы будуем фактычна новы населены пункт. Нам трэба вызначыцца, і перш за ўсё людзям казаць, што ў вось такіх аграгарадках вы можаце завесці дзіця ў сад ці школу, зайсці ў амбулаторыю. Там жа ёсць клуб, калі трэба, пабудуем іншыя неабходныя аб'екты і гэта будзе вельмі камфортнае месца для пражывання, — сказаў на заканчэнне старшыня Мінаблвыканкама.

minsk-region.gov.by

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы