Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У лагойскай галерэі Сяргея Давідовіча можна ўбачыць вышываныя гісторыі беларускіх традыцый

08.12.2022

Цэнтральны рэгіён - скарбніца талентаў! Амаль 30 гадоў таму ў Лагойску з'явіўся клуб рамёстваў пад назвай "Скарб зямлі Лагойскай". Творчае аб'яднанне, якому прысвоена званне "Народны самадзейны калектыў", захоўвае беларускія традыцыі.

Адна з ўмеліц - Раіса Хадаева. Персанальная выстава творцы ўжо ў лагойскай галерэі Сяргея Давідовіча. Падрабязнасці ў Наталлі Бардзілоўскай.

Творчую сустрэчу майстрыха Раіса Хадаева пачала з мулінэ! Не толькі знаёміла прысутных з папулярнымі ў вышывальшчыц ніткамі, але дарыла юным удзельнікам вернісажу традыцыйныя беларускія абярэгі.

Чырвоная нітачка, павязаная на левым запясці, - даўні ахоўнік ад сурокаў. Рытуал павязвання - першы інтэрактыў, які ўмеліца падрыхтавала для школьнікаў. Ёй важна не толькі расказаць пра сябе і паказаць работы, але заахвоціць дзятву вышыўкай і нават даць паспрабаваць, гэта проста ці не - валодаць ніткай з іголкай, без фарбаў выпісваць на тканіне каляровы ўзор.

Хлопчыкі і дзяўчынкі згуртаваліся вакол рамесніцы. Мэта дасягнута: пасля некалькіх хвілін практыкаванняў многія дзеці выказалі палкае жаданне вышываць!

Сама гераіня імпрэзы Раіса Хадаева захапілася вышыўкай у юныя гады. Першыя ўрокі атрымала ад роднай цёткі. Хобі перарасло ў прафесію. Амаль усё жыццё Раіса Канстанцінаўна працавала на фабрыцы мастацкіх вырабаў. Зараз, на пенсіі, займаецца творчасцю дома і праводзіць майстар-класы для моладзі.

Раіса Хадаева, удзельнік мясцовага клуба "Скарбы зямлі Лагойскай". У творчым аб'яднанні - 35 рамеснікаў.

Лагойскі край багаты сваімі ўмельцамі. Далёка не ўсіх ахапіла аб'яднанне пры мясцовым доме рамёстваў. Ёсць творцы, якія працуюць дома, больш за 200 прадстаўнікоў самых розных беларускіх промыслаў. Хутка вырабы большасці з іх будуць прадстаўлены ў гэтых сценах.

Галерэя Давідовіча - сапраўдны культурны цэнтр Лагойска. Тут ладзяцца самыя розныя мастацкія мерапрыемствы: арт-імпрэзы, прэзентацыі, з найбліжэйшага - калядная і навагодняя выстава-кірмаш "Зімовыя россыпы". Выстава прадставіць каля сарака майстроў, прадстаўнікоў самых розных рамёстваў.

tvr.by

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы