Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Аляксандр Турчын аб сельскай гаспадарцы: галіна павінна працаваць эфектыўна і дэманстраваць вынік

19.12.2022

АПК павінен працаваць эфектыўна і дэманстраваць вынік. Аб гэтым заявіў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын падчас рабочай нарады па сельскай гаспадарцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Турчын адзначыў, што сельская гаспадарка, у тым ліку жывёлагадоўля, з'яўляецца прыярытэтам для рэгіёна. І сёння на нарадзе трэба даць ацэнку праведзенай рабоце ў гэтым напрамку. Губернатар падкрэсліў, што старшыні райвыканкамаў, якія працуюць 3-4 гады, павінны прадэманстраваць адчувальны вынік. "Работа галіны сельскай гаспадаркі - гэта ключавы паказчык. У многіх раёнах Мінскай вобласці аграпрамысловы комплекс займае дамінуючае становішча, і ад яго эфектыўнай работы залежыць заработная плата людзей", - звярнуў ён увагу.

Аляксандр Турчын адзначыў, што ўчора вярнуўся з РФ - з рабочым візітам наведваў Ленінградскую вобласць. "Хачу вам сказаць, што нам ёсць чаму павучыцца. Многія расійскія гаспадаркі далёка пайшлі", - адзначыў ён.

Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў адзначыў, што, нягледзячы на складаныя ўмовы надвор'я і іншыя цяжкасці, большасць раёнаў у гэтым годзе спрацавала на плюс у галіне сельгасвытворчасці. "У тых раёнах, дзе паказчыкі не выкананы, работа не пастаўлена на належным узроўні", - падкрэсліў ён.

Паводле яго слоў, па вытворчасці малака ў Мінскай вобласці тэмп росту 102 працэнты. "Мы вырабім больш за 2 млн т, гэта ўжо відавочна. Але ў той жа час у нас ёсць рэзервы па асобных рэгіёнах", - дадаў Васіль Сысоеў.

На яго думку, для дасягнення высокіх вынікаў у прыярытэце на 2023 год павінны быць пытанні ўмоў утрымання і ўзнаўлення жывёлы, у прыватнасці будаўніцтва малочна-таварных ферм. "У 16 раёнах мы будуем фермы згодна з даручэннем кіраўніка дзяржавы. Але трэба больш актыўнасці ў гэтым напрамку", - дадаў старшыня камітэта. Акрамя таго, пабудавана 38 прафілакторыяў для жывёлы.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы