Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні «Маладзічок» пройдзе 25-26 сакавіка

05.01.2023

Х Адкрыты конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Маладзічок" пройдзе 25 і 26 сакавіка ў Палацы культуры Маладзечна. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства культуры, паведамляе БЕЛТА.

У творчым спаборніцтве могуць прыняць удзел адораныя вакалісты ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Конкурс праводзіцца па чатырох узроставых катэгорыях: ад 6 да 9 гадоў, ад 10 да 12 гадоў, ад 13 да 15 гадоў і ад 16 да 18 гадоў.

Вакалісты спаборнічаюць у двух этапах (завочным і вочным) і трох турах. Першы этап - завочны адборачны тур - праводзіцца па відэазапісах конкурсных нумароў, другі - вочны ўдзел у конкурснай праграме 2-га і 3-га тураў, па выніках якіх вызначаюцца лаўрэаты конкурсу.

Як адзначаецца ў палажэнні аб правядзенні конкурсу, размешчаным на сайце Палаца культуры Маладзечна, канкурсантам неабходна прадставіць два рознахарактарныя нумары, працягласць кожнага - не больш за 4 мінуты. Адзін твор павінен быць беларускага аўтара на адной з дзяржаўных моў, другі - па выбары ўдзельніка.

Канкурсантам неабходна не пазней за 13 лютага адправіць на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. запоўненую анкету - заяўку на ўдзел, фатаграфію ў фармаце JPG, відэматэрыялы конкурсных нумароў, копію дакумента, які засведчвае асобу канкурсанта. Кожны файл павінен змяшчаць адзін конкурсны нумар з пазначэннем прозвішча, імя ўдзельніка. Не пазней за 10 сакавіка спіс канкурсантаў, якія прайшлі ў другі этап, будзе размешчаны на сайце Палаца культуры.

"Маладзічок" - адзін з конкурсаў, які дае магчымасць раскрыць і падтрымаць новыя таленты, праявіць творчыя здольнасці асобы, развіць духоўны, інтэлектуальны і культурны патэнцыял моладзі. Ён праводзіцца раз у два гады. Арганізатарамі конкурсу выступаюць Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт і дзяржаўная ўстанова "Палац культуры Маладзечна".

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы