Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дэманстрацыя ваеннай тэхнікі і бясплатныя забавы. Мерапрыемствы да 105-годдзя УС пройдуць на «Лініі Сталіна»

23.02.2023

У гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" 25 лютага пры падтрымцы Міністэрства абароны пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 105-годдзю Узброеных Сіл і Дню абаронцаў Айчыны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Для жыхароў і гасцей Беларусі арганізатары падрыхтавалі маштабныя ваенна-гістарычныя рэканструкцыі, дэманстрацыю майстэрства ваенных кінолагаў, а таксама паказальныя выступленні ваеннаслужачых з дэманстрацыяй розных узораў сучаснай ваеннай тэхнікі. Свае баявыя магчымасці прадэманструюць танкі Т-72Б і Т-72Б3, авіяцыя Іл-76, СУ-30 СМ, СУ-25, Як-130, Л-39, Ан-26, Мі-8МТБ-5 і Мі-24. Акрамя таго, на цэнтральнай сцэне для гасцей свята выступяць удзельнікі акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл.

Міністэрства абароны на тэрыторыі комплексу арганізуе цір з магчымасцю пастраляць з АК-47, а таксама лазерны цір і тры пункты харчавання, можна будзе пракаціцца на БТР-80. Усё гэта будзе бясплатна. Дадаткова да асноўнай праграмы мерапрыемства для наведвальнікаў будзе адкрыта некалькі інтэрактыўных зон. Кожны госць свята зможа паспрабаваць свае сілы ў гістарычнай віктарыне, стральбе з пнеўматыкі, зборцы-разборцы зброі і іншых майстар-класах, а самыя актыўныя ўдзельнікі будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі.

У дзень святочнага мерапрыемства з 9.30 да 17.00 для жадаючых наведаць "Лінію Сталіна" плануецца арганізаваць платныя аўтобусы, якія будуць курсіраваць па маршруце ДС Кунцаўшчына - ст.м. "Каменная Горка" - ст. Ждановічы - Школа нумар 1 - ІКК "Лінія Сталіна".

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы