Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Партрэты, пейзажы і нацюрморты, выкананыя алейнымі фарбамі, можна ўбачыць на персанальнай выставе ў Барысаве

29.03.2023

Чырвоная кніга Беларусі ў жывапісе і графіцы. У адной з галерэй Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі размясцілася выстава "Побач". У экспазіцыі некалькі дзясяткаў работ мастачкі-аматаркі Наталлі Антонавай, якая сабрала ўласную арт-калекцыю беларускай флоры і фаўны. На карцінах кветкавыя букеты, чароды птушак, маленькія насельнікі палёў і балот.

Аўтар не проста творча самаўвасабляецца і замілоўваецца прыроднымі вобразамі, яе меседж глабальны: ахова экалогіі, беражлівае стаўленне да навакольнага асяроддзя. Наталля Бардзілоўская пазнаёмілася з аўтарам.

Яркія эмоцыі выклікае ў мастацтвазнаўцаў, гледачоў новая выстава Барысаўскай бібліятэкі. Гледзячы на гэты жывапіс - вывераны, каларыстычна правільны, наведвальнікі экспазіцыі не вераць, што маляваў не майстар, а аматар, не прафесіянал, а чалавек, які выпадкова ўзяў у рукі палітру з пэнздлем. Наталля Антонава ўсё жыццё прысвяціла спецыяльнасці "IT-аналітык", але 11 гадоў таму разам з мужам памяняла шумную сталіцу на невялікі гарадок Жодзіна, паралельна змяніла працу камп’ютаршчыка на вольны арт. Жыве ў прыватным доме, на прыродзе, яе мастацкі погляд не прапускае ніводную пару года з яе непаўторнымі з'явамі. Стварае работы, у якіх не проста замілаванне, а заклік берагчы наваколле і любіць гэты свет.

Простыя сюжэты, немудрагелістыя вобразы. На рахунку самадзейнага аўтара не адна выстава і адзнака Еўразійскага мастацкага таварыства, якое дае магчымасць творцам з розных краін мець стасункі, абменьвацца вопытам, ладзіць агульныя выставы. Недыпламаваны жывапісец, Наталля Антонава заваёўвае сімпатыі прафесійных мастацтвазнаўцаў сваёй непасрэднасцю, свежым поглядам на прадметы сваіх выяў і на мастацтва ўвогуле.

Сёння на мальберце Наталлі Антонавай графіка. Жывапісец, якая выдатна адчувае колер, вырашыла паспрабаваць сябе ў найскладаным відзе выяўленчага мастацтва. Хай і ў чорна-белых фарбах, але аўтар малюе прыроду і па-ранейшаму падкрэслівае яе цесную ўзаемасувязь з чалавекам.

"Побач" - назва выставы Наталлі Антонавай. У адным слове ўвасоблена ўся філасофія мастацкага праекта, які заклікае людзей да эстэтыкі прастаты, умення радавацца штодзённым рэчам і знаходзіць прыгажосць у звычайным.

tvr.by

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы