Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

БЕЛАЗ стварыў два новыя імпартанезалежныя самазвалы грузападымальнасцю 90 т і 220 т

04.04.2023

БЕЛАЗ стварыў два новыя імпартанезалежныя самазвалы грузападымальнасцю 90 т і 220 т. Аб гэтым журналістам паведаміў намеснік генеральнага дырэктара БЕЛАЗа па стратэгічным развіцці і карпаратыўным кіраванні Аляксей Грачоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пасля ўвядзення санкцый нам перасталі быць даступны больш як 1,5 тыс. камплектуючых. Тады перад намі ўстала амбіцыйная задача - забяспечыць тэхналагічную незалежнасць нашай прадукцыі, пры гэтым захаваўшы ўвесь мадэльны рад кар'ернай і спецыяльнай тэхнікі. Цяпер можна з упэўненасцю гаварыць, што мы з гэтай задачай справіліся, у тым ліку пры падтрымцы партнёраў з Расіі", - заявіў Аляксей Грачоў.

Ён расказаў аб некалькіх значных праектах, якія знаходзяцца на розных стадыях выпрабавання. Плануецца, што ў бліжэйшы час яны будуць прадстаўлены ў эксплуатацыі. "Адзін з гэтых праектаў - у самым папулярным сегменце грузападымальнасці 90 т - машына з газатурбінным рухавіком БЕЛАЗ-75588, вытворцам якога стаў расійскі завод у Калузе. Выпрабаванні гэтай машыны мы плануем завяршыць у другім квартале 2023 года, пасля чаго пачнуцца эксплуатацыйныя выпрабаванні. Па іх выніках будзе прынята рашэнне аб тыражаванні гэтай тэхналогіі і набыцці спажыўцамі, - падкрэсліў Аляксей Грачоў. - Таксама мы стварылі самазвал з гібрыднай тэхналогіяй работы БЕЛАЗ-7513М у сегменце грузападымальнасці 130 т, дзе выкарыстаны серыйны рухавік расійскага вытворцы - Яраслаўскага маторнага завода. Там мы прымянілі рухавік малой магутнасці, які працуе разам з акумулятарнымі батарэямі, забяспечваючы поўную імпартанезалежнасць".

Паводле слоў намесніка гендырэктара, самая чаканая навінка гэтага года ў сегменце 220 т - кар'ерны самазвал БЕЛАЗ-75304 з рухавіком расійскай вытворчасці з Каломны. "Самазвал праходзіць завяршальныя выпрабаванні на заводзе ў эксперыментальным цэху, і мы вельмі разлічваем, што ў красавіку ён ужо адправіцца спажыўцу ў Расію, дзе прадоўжыць эксплуатацыйныя выпрабаванні. Спадзяёмся, пасля гэтага спажывец будзе гатовы прыняць рашэнне аб заказе 20 і больш такіх самазвалаў з пачаткам пастаўкі ўжо ў наступным годзе", - рэзюмаваў Аляксей Грачоў.

Па выніках 2022 года на расійскім рынку кар'ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці доля БЕЛАЗа склала 82,3 працэнта. У мінулым годзе БЕЛАЗ паставіў у РФ прадукцыю на агульную суму больш як $800 млн, у тым ліку 843 кар'ерныя самазвалы грузападымальнасцю ад 30 т да 360 т. За студзень - люты 2023 года ў Расію адгружана прадукцыі на суму каля $153 млн, у тым ліку 144 адзінкі тэхнікі.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы