Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Амаль 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ ў Салігорску конкурс джазавай і эстраднай музыкі

11.05.2023

Амаль 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ ІХ Міжнародны конкурс джазавай і эстраднай музыкі JAZZ-TIME 2023, які пройдзе 11-13 мая ў Салігорску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар конкурсу Святлана Пятровіч.

У праграме значацца як конкурсныя праслухоўванні юных музыкантаў, так і канцэрты прафесійных калектываў, круглыя сталы па праблемах джазавага выканання.

Урачыстае адкрыццё адбудзецца 11 мая пры ўдзеле Нацыянальнага акадэмічнага аркестра імя М.Я. Фінберга. Майстар-класы правядуць вядучыя джазавыя музыканты Павел Аўчыннікаў (Масква) і Клеменціна Сіняглазава (Санкт-Пецярбург).

Конкурсныя выступленні ацэніць кампетэнтнае міжнароднае журы, у склад якога ўвойдуць вядучыя беларускія і расійскія джазавыя музыканты.

Лепшых вызначаць у некалькіх намінацыях: "Вакал", "Саліст-інструменталіст", "Інструментальны ансамбль", "Аркестр". У іх прымуць удзел прадстаўнікі джазавых напрамкаў школ і ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі - вакалісты, выканаўцы на такіх інструментах, як трамбон, кларнет, кантрабас, электрагітара, бас-гітара, ударныя, піяніна, ансамблі розных складаў.

Самым відовішчным абяцае стаць выступленне эстрадных аркестраў. Завершыцца JAZZ-TIME 2023 гала-канцэртам лаўрэатаў. Уладальнік Гран-пры атрымае ў падарунак электроннае піяніна.

"Прадстаўлены розныя намінацыі, самая масавая - "Саліст-інструменталіст". Канкурсанты падзелены па ўзроставых катэгорыях. Агульная колькасць удзельнікаў - амаль 300 чалавек, у тым ліку больш за 200 дзяцей", - расказала Святлана Пятровіч.

Усе тры конкурсныя дні будзе весціся анлайн-трансляцыя.

Конкурс праводзіцца галоўным упраўленнем культуры Мінскага аблвыканкама, Салігорскім раённым выканаўчым камітэтам пры падтрымцы Міністэрства культуры. Яго называюць адным з цэнтральных падзей творчага жыцця джазавых музыкантаў Беларусі і блізкага замежжа.

Мэта конкурсу - павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў, абмен вопытам, развіццё міжнародных культурных сувязей, папулярызацыя джазавай інструментальнай музыкі.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы