Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Экалагічнасць і лічбавізацыя. Гендырэктар БЕЛАЗа аб прыярытэтных вектарах развіцця

06.06.2023

Генеральны дырэктар ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" Сяргей Нікіфаровіч у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА расказаў аб прыярытэтных вектарах развіцця прадпрыемства.

"З улікам агульнасусветных трэндаў сумесна з горназдабыўнымі кампаніямі былі выпрацаваны прыярытэтныя вектары развіцця БЕЛАЗа, і мы прапануем гатовыя рашэнні, якія адпавядаюць двум прыярытэтным інавацыйным напрамкам: экалагічнасці і лічбавізацыі", - сказаў Сяргей Нікіфаровіч.

У сферы экалагічнасці БЕЛАЗ выдзеліў асноўныя трэнды, звязаныя са скарачэннем шкодных выкідаў: самазвалы, якія працуюць на звадкаваным прыродным газе, дызель-тралейвозы, тэхніка на акумулятарных батарэях і з гібрыднай схемай работы, што сумяшчае рухавік малой магутнасці і акумулятарныя элементы.

У сегменце машын на газавым паліве БЕЛАЗ ужо рэалізаваў шэраг праектаў. Так, дзве машыны грузападымальнасцю 90 і 30 т паспяхова ўжо эксплуатуюцца на расійскіх горназдабыўных прадпрыемствах. Некалькі самазвалаў сабраны і праходзяць выпрабаванні.

У сегменце тэхнікі з электрапрыводам БЕЛАЗ распрацаваў і выпусціў лінейку інавацыйных машын: дызель-тралейвоз грузападымальнасцю 220 т, выпрабаванні якога завершаны ў мінулым годзе, а таксама 90-тонны акумулятарны кар'ерны самазвал БЕЛАЗ 7558Е і гібрыдны 130-тонны БЕЛАЗ-7513М. Чакаецца, што ў гэтым годзе машыны будуць працаваць ужо ў месцах эксплуатацыі.

Завершана зборка доследнага ўзору 180-тоннага БЕЛАЗ-75184. Машына створана на аснове шматгадовага вопыту распрацоўкі, вытворчасці, эксплуатацыі і абслугоўвання сваіх папярэднікаў у лійнецы 180-тоннікаў. Доследны ўзор аснашчаны альтэрнатыўным рухавіком і электрамеханічнай трансмісіяй пераменнага току. У канструкцыі машыны рэалізавана мноства новых тэхнічных рашэнняў.

"Асобна трэба згадаць аб нашых поспехах у галіне лічбавізацыі. У гэтай сферы мы робім акцэнт на двух асноўных напрамках: стварэнне "інтэлектуальнага кар'ера" і інфармацыйнага асяроддзя, - адзначыў гендырэктар. - Асновай "інтэлектуальнага кар'ера" з'яўляецца тэхналогія бязлюднай здабычы карысных выкапняў, якая здольна прымаць аптымальныя рашэнні па рабоце тэхнікі, грунтуючыся на даных тэлеметрыі, штучнага інтэлекту, нейрасеткавага праграмавання і іншых дасягненняў у сферы інфармацыйных тэхналогій".

У сферы пашырэння інфармацыйнага асяроддзя спецыялістамі прадпрыемства распрацавана інтэлектуальная сістэма маніторынгу і прагнознай аналітыкі IMS. "З дапамогай гэтай тэхналогіі нашы кліенты змогуць сачыць за тэхнічным станам парку машын, ацэньваць эфектыўнасць яго работы, грунтуючыся на даных тэлеметрыі і GPS-пазіцыянавання, а таксама выяўляць самыя нязначныя парушэнні эксплуатацыі тэхнікі. Такое праграмнае забеспячэнне ўжо было ўкаранёна ў горназдабыўных кампаніях Расіі, Індыі, Чылі, Арменіі і Казахстана", - расказаў кіраўнік БЕЛАЗа.

У наступным годзе запланаваны выпуск кар'ернага экскаватара БЕЛАЗ з масай 200 т і аб'ёмам каўша 12 куб.м. "Цяпер нашы спецыялісты працуюць над стварэннем доследнага ўзору. Рэалізацыя гэтага інавацыйнага праекта стане яшчэ адным крокам на шляху да фарміравання імпартанезалежнай горнай галіны ва ўмовах знешніх абмежаванняў, а таксама дасць магчымасць рабіць для нашых кліентаў гатовыя пакетныя прапанаванні "самазвал+ экскаватар", - падкрэсліў ён.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы