Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Свята «Цімкавіцкія вытокі» пройдзе 24 чэрвеня на радзіме Кузьмы Чорнага ў Капыльскім раёне

20.06.2023

Літаратурна-музычнае свята "Цімкавіцкія вытокі" пройдзе 24 чэрвеня на радзіме Кузьмы Чорнага ў Капыльскім раёне. Гасцей чакае цікавая культурна-пазнавальная праграма, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Усік.

Мерапрыемства, прысвечанае дню нараджэння класіка беларускай літаратуры, адбудзецца ў аграгарадку Цімкавічы другі раз. Будзе працаваць некалькі святочных пляцовак. У афішы - сустрэчы з вядомымі і маладымі пісьменнікамі, прэзентацыі кніжных выданняў, квесты, гульні, песні і танцы ад мясцовых калектываў, майстар-класы, розыгрышы. Спецыяльны госць - ансамбль народнай музыкі "Свята".

Прадугледжана арганізацыя тэматычных фотазон, фудкорта. Для гасцей правядуць пашыраныя экскурсіі па экспазіцыі філіяла музея гісторыі беларускай літаратуры (пачатак у 16.30 і 17.30), якія завершацца чаяпіццем "Каля самавара Кузьмы Чорнага". Будуць падведзены вынікі тэматычнага творчага конкурсу твораў выяўленчага мастацтва і паэзіі. Пераможцы атрымаюць прызы ад музея гісторыі беларускай літаратуры, Капыльскага райвыканкама, абласнога прадстаўніцтва "Саюза пісьменнікаў Беларусі".

"У параўнанні з мінулым годам пашыраецца геаграфія ўдзельнікаў. Спадзяёмся, што кожны, хто прыедзе на "Цімкавіцкія вытокі", знойдзе занятак даспадобы. Свята накіравана на папулярызацыю гісторыі беларускай літаратуры", - адзначыў Сяргей Усік, дадаўшы, што мерапрыемства набірае абароты і можа стаць брэндам Капыльскага раёна.

Арганізатарамі свята выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Капыльскі раённы выканаўчы камітэт, грамадскае аб'яднанне "Саюз пісьменнікаў Беларусі". Мерапрыемства пройдзе з 16.00 да 20.30. Арганізуецца транспарт па маршруце Мінск - Цімкавічы - Мінск.

У Цімкавічах прайшло дзяцінства і юнацтва будучага пісьменніка. Тут ён скончыў двухкласнае вучылішча, працаваў у аддзеле народнай асветы і настаўнічаў. Музей Кузьмы Чорнага створаны ў 1962 годзе настаўнікамі і вучнямі Цімкавіцкай сярэдняй школы. Спачатку быў школьным, а ў 1993 годзе яму нададзены статус дзяржаўнага. Арганізавана новая экспазіцыя, якая размешчана ў пяці залах і ўсебакова раскрывае творчую асобу Кузьмы Чорнага - празаіка, публіцыста, драматурга, памфлетыста.

У афармленні выкарыстаны малюнкі пісьменніка. Можна ўбачыць асабістыя рэчы Кузьмы Чорнага, фатаграфіі з сямейнага альбома, яго рукапісы і кнігі на розных мовах свету, прачытаць радкі з дзённіка, а таксама пачуць яго голас, зафіксаваны на магнітнай стужцы.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы