Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Раман Галоўчанка азнаёміўся з ходам рэканструкцыі аўтадарогі Р53 на ўчастку ад Смалявіч да Жодзіна

24.07.2023

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка азнаёміўся з ходам рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі Р53 на ўчастку ад Смалявіч да Жодзіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер-міністру далажылі аб тым, як праходзіць рэканструкцыя чарговага ўчастка аўтадарогі Р53, аб графіку работ і пытаннях фінансавання. Гэта аўтадарога вызначаецца інтэнсіўным трафікам, таму яе рэканструкцыя была неабходна. Пастаўлена задача завяршыць работы на ўчастку ад Смалявіч да Жодзіна ў сціслыя тэрміны.

Таксама кіраўніку беларускага ўрада далажылі аб тым, як выконваюцца задачы па рамонце рэспубліканскіх і мясцовых дарог у цэлым па краіне.

Генеральны дырэктар РУП "Мінскаўтадар-Цэнтр" Васіль Глядко расказаў журналістам аб ходзе работ на ўчастку дарогі Р53, што рэканструюецца. "Гэта ўжо трэцяя чарга. Працягласць - больш за 14 км. Раней уводзілі ўчастак да Смалявіч, цяпер працуем над участкам ад Смалявіч да Жодзіна. Гэта напружаны ўчастак і па перавозках грузаў, і па аўтамабільнай інтэнсіўнасці. Для жыхароў Жодзіна і прамысловых прадпрыемстваў транспартныя перавозкі стануць больш зручнымі. Дарога стане больш скораснай і камфортнай, больш бяспечнай. Работы ідуць згодна з графікам, завяршыць іх плануецца ў першым паўгоддзі наступнага года", - адзначыў ён. Пры гэтым ужо да канца бягучага года абяцаюць адкрыць рух для аўтатранспарту на 12 км дарогі з 14,5 км.

Гендырэктар звярнуў асаблівую ўвагу на пакрыццё дарогі. "Як і ў першай, другой чаргі, тут цэментабетоннае пакрыццё. Тое, што патрабуе ад нас кіраўнік дзяржавы, мы выконваем", - падкрэсліў ён.

Цяпер рыхтуецца праект на наступны ўчастак Р53, які плануецца для рэканструкцыі - ад Жодзіна да Барысава.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы