Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Экіпаж з Клецкага раёна намалаціў 2 тыс. тон збожжа

25.07.2023

Амаль два тыдні мінула з таго часу, як у Клецкім раёне ўшаноўвалі першых у рэспубліцы тысячнікаў. Па стане на 24 ліпеня ў ААТ "Кухчыцы" вызначыліся камбайнеры і вадзіцель, на рахунку якіх па дзве тысячы намалочанага і перавезенага збожжа.


Хлебаробы Міншчыны завяршылі ўборку азімага ячменю і пачалі жніво азімай пшаніцы. У ААТ "Кухчыцы" Клецкага раёна ячмень на плошчы 520 га не толькі ўбралі, але і здалі збожжа гэтай культуры на дзяржзаказ.

"Да ўборкі прыдатны 750 га азімай і 50 га яравой пшаніцы, 220 га яравога ячменю і 10 га аўса. Калі ячмень даваў у сярэднім па 73 ц на круг (а намалацілі мы 3700 т), то азімая пшаніца цяпер паказвае 77 ц/га", - расказаў галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Куцко. Дзяржзаказ на пшаніцу для кухчыцкіх хлебаробаў складае 2250 т.

"Важным паказчыкам для харчовай пшаніцы, якую мы здаём на Барысаўскі КХП, з'яўляецца колькасць клейкавіны. Для збожжа пшаніцы 3-га класа яе паказчык павінен быць не меншы за 23. Мы ж маем збожжа з клейкавінай 25. І гэта сведчанне таго, што культура атрымала ўвесь неабходны комплекс тэхналагічных мерапрыемстваў, у прыватнасці, аптымальную колькасць усенесенага азоту. Акрамя таго, ужо каторы год працуем з такім сортам пшаніцы, як "Эміль". Ім засеяна прыкладна 80 працэнтаў плошчы, адведзенай пад азімую пшаніцу. Сорт паказвае як ураджайнасць, так і ўстойлівасць да палягання. Перайшоўшы на гэты сорт, праблему палягання вырашылі", - дзеліцца агранамічнымі сакрэтамі Сяргей Куцко.

Цяпер на палях ААТ "Кухчыцы" працуе 8 камбайнаў. Сярод іх - магутная машына, якой кіруе Сяргей Янучок. У біяграфіі перадавіка, які зафіксаваў двухтысячны намалот, гэта 21-е жніво.

"Захват жняяркі камбайна складае 12 метраў, акрамя таго, наш "Лексіён" мае павышаную праходнасць. Працую на ім ужо 11 гадоў, сам рыхтую да жніва", - расказвае Сяргей Янучок.

Дзве тысячы для перадавіка, які працуе ў кіпажы з нязменным памочнікам Віктарам Жукоўскім, не мяжа: у 2020 годзе ён завяршыў уборачную кампанію з паказчыкам у памеры 4,5 тыс. т намалочанага збожжа. У мінулым - намалаціў тры тысячы.

"Калі добры ўраджай, то і вынікі ёсць. Гэта значыць, што і заработак будзе добры. Гэта і стварае настрой", - дзеліцца эмоцыямі перадавік.

Сяргей Янучок не толькі камбайнер, але і вопытны механізатар: на сваім МТЗ-1523 выконвае шырокі спектр сельгасработ - ад узворвання да сяўбы.

Вадзіцель МАЗа Аляксей Казак паказчык у памеры дзве тысячы перавезенага збожжа зафіксаваў яшчэ 23 ліпеня. Ён хоць мае статус маладога ўдзельніка ўборачнай кампаніі, але вопыт у Аляксея таксама ёсць.

"Працую ў гаспадарцы 10 гадоў. Прафесію сваю люблю, таму нічога мяняць не збіраюся. Задавольвае зарплата, ёсць падтрымка маладых сем'яў. Ёсць жаданне працаваць і зарабляць. Таму толькі наперад", - рэзюмуе Аляксей.

Ёсць у ААТ "Кухчыцы" і сямейны экіпаж у складзе Надзеі і Сяргея Касцюкевічаў. Па стане на 24 ліпеня сямейная пара працаўнікоў, працуючых разам на жніве ўжо другі сезон, зафіксавала тысячны намалот.

Застаецца толькі пажадаць тым, хто зранку да вечара працуе ў полі, забяспечваючы краіну збожжам, новых працоўных перамог і добрага надвор'я!

Алена Харэвіч,

ФОТА Раміля Насібуліна.

БелТА

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы