Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Будзе свята. У Маладзечне гатовы сустракаць удзельнікаў ІІ Гульняў краін СНД

31.07.2023

Маладзечна - адзін з гарадоў Мінскай вобласці, які будзе сустракаць удзельнікаў ІІ Гульняў краін СНД. Спартыўныя пляцоўкі, фанзона, культурная праграма і меню - прыгатаванні да маштабнага свята спорту практычна завершаны. Як будуць сустракаць і чым здзіўляць гасцей, карэспандэнту БЕЛТА расказаў начальнік аддзела спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама Раман Кузняцоў.

Вопыт правядзення спартыўных спаборніцтваў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў у Маладзечна ўжо ёсць: у 2013 годзе тут адбыўся Чэмпіянат Еўропы па пляжным валейболе сярод юніёраў, да якога ў горадзе былі ўзведзены буйныя спартыўныя аб'екты. Некалькі этапаў Кубка Беларусі, Чэмпіянату Беларусі, юнацкія спаборніцтвы праходзяць у тым ліку і ў Маладзечне.

"У час правядзення ІІ Гульняў краін СНД будуць задзейнічаны пляцоўкі пляжных відаў спорту. У крокавай даступнасці знаходзіцца гасцініца "Маладзечна", дзе размесцяцца ўдзельнікі спаборніцтваў. Усяго мы чакаем 70 спартсменаў, нумарны фонд гасцініцы, разлічаны на 170 месцаў, дае магчымасць рассяліць гасцей у адным аб'екце. Акрамя спартсменаў горад чакае балельшчыкаў, таму ўсе нумары ўжо забраніраваны. У гасцініцы ёсць рэстаран, у якім будзе арганізавана харчаванне ўдзельнікаў па строга рэгламентаваным меню па сістэме шведскі стол", - расказаў Раман Кузняцоў.

Спаборніцтвы па пляжным валейболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд пройдуць у Маладзечне з 4 па 8 жніўня. У першы дзень пройдуць афіцыйныя трэніроўкі, а з 5 жніўня - папярэднія гульні, паўфіналы і фіналы.

"Для пляжнага валейбола будзе прадастаўлена шэсць пляцовак - чатыры на верхнім корце для трэніровак і папярэдніх гульняў і дзве - на ніжнім з трыбунамі на 1200 пасадачных месцаў. На апошніх пройдуць і папярэднія, і фінальныя гульні", - растлумачыў Раман Кузняцоў.

Што датычыцца стварэння інфраструктуры спартыўных аб'ектаў, то задоўга да мерапрыемства быў зацверджаны рабочы план і тэхнічны рэгламент, згодна з якім вялася падрыхтоўка валейбольных пляцовак да гульняў. Для выканання яго крытэрыяў праводзіліся рамонтныя работы, устанаўліваліся інвентар і абсталяванне.

"Спатрэбіўся бягучы рамонт дрэнажнай сістэмы, каб на выпадак непагоды спаборніцтвы праходзілі ў прывычным рэжыме і ў адпаведнасці з графікам. Абнавілі судзейскі п'едэстал, адрамантавалі раздзявалкі, душавыя, санвузлы, добраўпарадкавалі тэрыторыю - усё гатова да мерапрыемства. Засталося толькі правесці брэндзіраванне спартыўных аб'ектаў, а таксама распаўсюдзіць па горадзе праграму спаборніцтваў, якая цяпер удакладняецца", - адзначыў начальнік аддзела спорту і турызму.

Акрамя спартыўных мерапрыемстваў гасцям горада Маладзечна прапануюць разнастайную культурную праграму - ад экскурсій да знаёмства з традыцыйнай беларускай кухняй.

У горадзе паблізу пляцовак будзе арганізавана фанзона, устаноўлена сцэна, таксама будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-класы і праводзіцца аўтограф-сесіі.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы