Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Гісторыкі БДУ вылучылі версію пра больш ранняе засяленне тэрыторыі ў Вілейскім раёне

09.08.2023

Гісторыкі БДУ вылучылі версію аб больш раннім засяленні тэрыторыі каля вёскі Рэчкі Вілейскага раёна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БДУ.

Дагэтуль лічылася, што два гарадзішчы, паселішча і тры курганныя групы аднаго археалагічнага комплексу адносяцца да аднаго перыяду, бо яны размешчаны блізка адзін да аднаго і маюць падобную ўмацавальную сістэму, а ўсе знойдзеныя да гэтага артэфакты адносяцца да 1 тыс. н.э. Аднак апошнія знаходкі ў ліпені 2023 года паказалі, што адно з іх датуецца другой палавінай 1 тыс. да н.э. У гэты час тут жылі плямёны балтаў, што пацвярджаецца вялікай колькасцю знойдзеных артэфактаў - керамічнага посуду і апрацаваных касцей жывёл. Таксама былі знойдзены сляды згарэлай пабудовы.

Паводле слоў кіраўніка археалагічных раскопак, загадчыка кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта БДУ Паліны Курловіч, унікальнасць вывучаемай тэрыторыі заключаецца ў магчымасці выявіць на невялікай плошчы артэфакты трох гістарычных перыядаў: часоў балтаў (1 тыс. да н.э. - пачатак 1 тыс. н.э.), часоў ранніх славян (5-7 стст. н.э.) і часоў летапісных крывічоў (8 ст. - пачатак 11 ст. н.э.).

Археолагі БДУ выявілі ўмацаванні 5-7 стст. н.э., пляцоўка якіх акружана двайной драўлянай сцяной, устаноўленай на фундаменце з камення са жвіровай падсыпкай. Менавіта ў гэты перыяд на тэрыторыі, якая вывучаецца, пачалося рассяленне ранніх славян. Акрамя таго, археолагі вывучылі два пахаванні ў кургане, якія датуюцца апошняй чвэрцю 1 тыс. н.э. У першым пахаванні яны знайшлі цэлы керамічны гаршчок, а таксама больш за 300 прадметаў, у лік якіх уваходзяць пацеркі з сіняга шкла і апраўленыя фрагменты каляровага металу, бранзалетаў, падвесак, скроневых колцаў. У другім пахаванні археолагі выявілі пахавальны інвентар: жалезныя спражкі, фрагменты апраўленых металічных упрыгажэнняў і шкляныя пацеркі. Гэта дало магчычасць зрабіць выснову, што ў кургане былі пахаваны летапісныя крывічы даволі высокага сацыяльнага статусу.

Спецыялісты гістарычнага факультэта БДУ ў бліжэйшы час вывучаць знойдзеныя артэфакты, а затым перададуць іх у фонды вучэбнай лабараторыі музейнай справы ўніверсітэта. Даследаванне комплексу археалагічных помнікаў у гэтай мясцовасці плануецца прадоўжыць у наступным годзе. Яно дапаможа вызначыць асаблівасці матэрыяльнай культуры рэгіёна і прасачыць характар рассялення на ёй ранніх славян.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы