Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Заслаўі адкрылася экспазіцыя, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Хвядоса Шынклера

28.08.2023

З 22 жніўня ў Заслаўі пачаў працаваць мемарыяльны праект "Падарожжы па вялікім свеце Хвядоса Шынклера. Постлітаратурныя нататкі пра слыннага земляка", прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Заслаўе".

Экспазіцыю можна ўбачыць у музейна-выставачным комплексе. Яна з'яўляецца вынікам сумеснай работы запаведніка і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Музея гісторыі Беларускай чыгункі, Цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі БЧ і Мінскага абласнога гісторыка-краязнаўчага музея.

"Хвядос Шынклер пісаў розныя публіцыстычныя і мастацкія творы пра чыгунку, з якой было звязана ўсё яго жыццё. Ён з малых гадоў дапамагаў бацьку, які працаваў начальнікам чыгуначнай станцыі ў Рудзенску. Нягледзячы на тое, што Шынклер нарадзіўся ў Заслаўі, ён пражыў у ім не вельмі доўга, бо сям'я часта пераязджала з-за работы бацькі. Маладосць аўтара прыпала на станаўленне савецкай улады і новага тыпу адносін у грамадстве, а таксама пабудову новай прамысловасці. Менавіта таму ён стаў пісаць пра гарадское жыццё звычайных работнікаў, напрыклад пра штодзённасць стрэлачнікаў і пуцейцаў. Людзям было вельмі цікава чытаць гісторыі пра сябе, а не аповесці пра дваранскі побыт або апавяданні пра далёкія плямёны Афрыкі, якія ў той час друкаваліся ў часопісах. Хвядос Шынклер пісаў пра простых людзей і іх працу", - расказаў старшы навуковы супрацоўнік гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе" Ігар Кандратовіч.

"У час ВАВ, у 1941 годзе, сям'я Шынклераў эвакуіравалася ў Свярдлоўск, дзе Хвядос працаваў тэлеграфістам. Яго не хацелі браць на фронт, таму што ён не праходзіў па здароўі, але ў выніку Шынклер пераканаў прыняць яго на ваенную службу. Скончыўшы чатырохмесячныя курсы ў ваенным вучылішчы, ён трапіў на фронт, а пазней загінуў у цяжкіх баях пад Сталінградам. Пры гэтым захаваліся кнігі, якія былі выдадзены ім у даваенны час, і творы, якія ён пісаў у пачатку вайны, напрыклад "Запіскі тэлеграфіста". У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, што з'яўляецца адным з нашых партнёраў у арганізацыі гэтага праекта, таксама захаваліся кнігі, выдадзеныя ў 1920-30-я гады", - дадаў Ігар Кандратовіч.

Паводле яго слоў, праект быў створаны для таго, каб звярнуць увагу людзей на вядомага прадстаўніка літаратуры, які з'яўляецца ўраджэнцам Заслаўя, і паказаць гісторыю чыгункі, бо яна адыграла вялікую ролю ў станаўленні краіны.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы