Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Маладзечне прадставілі выстаўку да 110-годдзя зборніка «Вянок» Максіма Багдановіча

01.09.2023

Выстаўка, прысвечаная 110-годдзю зборніка "Вянок" Максіма Багдановіча, адкрылася 31 жніўня ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі, расказалі карэспандэнту БЕЛТА яе арганізатары.

"Выстаўка да 110-годдзя зборніка паэта - сумесны праект нашага музея і музея Максіма Багдановіча. Галоўная яе экспазіцыя складаецца з дзесяці планшэтаў з інфармацыяй аб жыццёвым шляху і творчасці лірыка, падмацаванай фотаматэрыяламі", - расказала намеснік дырэктара па навуковай рабоце Мінскага абласнога краязнаўчага музея Вольга Шылько.

Частка з іх прысвечана знаходжанню Максіма Багдановіча ў мястэчку Ракуцёўшчына, дзе ён праводзіў час і натхняўся мясцовай прыродай.

"У нашым музеі захоўваюцца рэліквіі - творы ў самім зборніку "Вянок". Як і арыгінальны зборнік, датаваны 1913 годам, што вялікая рэдкасць для Беларусі. Гэта менавіта той зборнік, што быў выдадзены ў друкарні Марціна Кухты. Таксама на выстаўцы будзе прадстаўлены перавыдадзены ў 1927 годзе зборнік і факсімільная копія "Вянка" 2003 года, надрукаваная якраз да юбілею паэта", - адзначыла спецыяліст.

Наведвальнікі выстаўкі змогуць таксама акунуцца ў атмасферу пачатку мінулага стагоддзя, у якой тварыў паэт, убачыць частку інтэр'ера пакоя таго часу. А таксама зрабіць фота на памяць на фоне пейзажу Ракуцёўшчыны.

"Мы прапануем не толькі наведаць выстаўку, але і прыняць удзел у квесце пасля яе прагляду. Напрыклад, такі фармат наведвання музея будзе карысным для школьнікаў. І ўжо заўтра мы чакаем навучэнцаў школы-інтэрната на своеасаблівы музейны ўрок па творчасці Максіма Багдановіча", - расказала Вольга Шылько.

Працаваць выстаўка будзе з 31 жніўня па 16 кастрычніка.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы