У Валожыне ідзе рэканструкцыя іешывы, пабудаванай 220 гадоў таму. Валожынская іешыва, самая вядомая навучальная ўстанова Еўропы Новага часу, навучанне ў якой праходзілі студэнты не толькі з Расійскай імперыі, але і з многіх рэгіёнаў Еўропы і Амерыкі. Каштоўныя звесткі з гісторыі Валожынскай іешывы збіраюць у мясцовым гісторыка-краязнаўчым музеі. Іешыва, якая тройчы пацярпела ад агню, перажыла перыяд забыцця, хутка атрымае сваё другое нараджэнне, але ўжо ў якасці гісторыка-культурнага цэнтра.