Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выратавальныя ведамствы АДКБ пад Барысавам адпрацавалi навыкі рэагавання на радыяцыйныя аварыі

06.09.2023

Актыўная фаза спецыяльнага вучэння выратавальных падраздзяленняў дзяржаў - членаў АДКБ "Скала-2023" прайшла пад Барысавам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Беларускія ратавальнікі разам з калегамі з Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана прымаюць удзел у дэманстрацыйнай частцы спецыяльнага вучэння выратавальных падраздзяленняў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы "Скала-2023". На вучэнні былi адпрацаваны навыкі сумеснага рэагавання на радыяцыйныя аварыі ў разбураных будынках і збудаваннях.

Для ўдзельнікаў былi прадугледжаны розныя сцэнарыі надзвычайных сітуацый. Яны таксама правялi комплекс аварыйна-выратавальных мерапрыемстваў, які ўключае радыяцыйную разведку мясцовасці, ліквідацыю аварыі з наяўнасцю крыніц іанізуючага выпрамянення на аўтамабільным, чыгуначным і паветраным транспарце, правядзенне аварыйна-выратавальных работ у зонах разбурэння будаўнічых канструкцый і на вышыні.

Усяго ў дэманстрацыйнай частцы задзейнічана больш як 380 чалавек і 94 адзінкі тэхнікі. Сцэнарый прадугледжвае 12 практычных пляцовак, на якіх адпрацуюць элементы ўзаемадзеяння выратавальных падраздзяленняў дзяржаў АДКБ і шэсць дэманстрацыйных лакацый.

Назіралi за ходам вучэння кіраўнікі выратавальных ведамстваў Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Расіі - члены Каардынацыйнага савета па надзвычайных сітуацыях дзяржаў - членаў АДКБ.

БелТА

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы