Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Аляксандр Турчын: дзяржпраграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» патрабуе комплекснага падыходу

26.09.2023

Дэмаграфічную сітуацыю ў Мінскай вобласці і рэалізацыю дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека" па выніках работы за І паўгоддзе 2023 года разгледзелі сёння на пасяджэнні Мінаблвыканкама, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінаблвыканкама.

Як адзначыў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын, неабходны комплексны падыход. "На жаль, на нараджальнасць мы слаба можам паўплываць, хоць дзяржава шмат што для гэтага робіць. А вось на зніжэнне смяротнасці - можам. І працаваць трэба ў комплексе: не толькі ахове здароўя, але і іншым службам і структурам. Паколькі размова ідзе не толькі аб хваробах, але і аб траўміраванні, гібелі людзей на пажарах, вадаёмах і г.д. Трэба разумець, хто і дзе недапрацоўвае. І ўдзяляць гэтаму пытанню яшчэ больш пільную ўвагу", - падкрэсліў кіраўнік сталічнага рэгіёна.

Як праінфармаваў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама Ігар Шамаль, у І паўгоддзі 2023 года каэфіцыент дзіцячай смяротнасці ў вобласці знізіўся на 5,6 працэнта. Паказчык агульнай смяротнасці зменшыўся на 17 працэнтаў, а смяротнасці ў працаздольным узросце - на 13,1 працэнта. Разам з тым, захоўваецца тэндэнцыя зніжэння нараджальнасці на 8,6 працэнта.

У цэлым найбольш вострая сітуацыя са смяротнасцю насельніцтва назіраецца ў Клецкім, Капыльскім, Стаўбцоўскім, Мядзельскім, Валожынскім, Вілейскім і Любанскім раёнах.

Аляксандр Турчын звярнуў увагу, што важна не проста своечасова аказаць дапамогу пры інфаркце, інсульце або іншых сур'ёзных захворваннях, але і забяспечыць якасную рэабілітацыю. "Каб не здарылася паўтарэння складанай сітуацыі, і чалавек у далейшым мог весці паўнацэннае жыццё, - сказаў ён.

Аляксандр Турчын таксама лічыць, што да рэалізацыі дзяржпраграмы павінны больш актыўна падключацца прафсаюзы. "Адна з важнейшых задач - гэта кантроль за вытворчай бяспекай на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Паколькі па-ранейшаму здараюцца трагічныя выпадкі, калі людзі гінуць або атрымліваюць траўмы на рабочых месцах. Прафсаюзныя лідары павінны праводзіць прафілактычную работу з людзьмі, правяраць, ці выконваюць яны працоўную дысцыпліну, ці забяспечаны неабходнымі ахоўнымі матэрыяламі", - адзначыў старшыня Мінаблвыканкама.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы