Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

V рэспубліканскі форум важатых БРПА адкрыецца 19 кастрычніка ў «Зубраняці»

17.10.2023

V рэспубліканскі форум важатых Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі адбудзецца 19-21 кастрычніка на базе НДЦ "Зубраня", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Цэнтральнага савета БРПА Аляксандра Ганчарова.

"Яго мэта - садзейнічанне росту прафесійнага майстэрства важатых, стварэнне ўмоў для ўзаемадзеяння і абмену вопытам. Форум аб'яднае каля 200 лепшых педагогаў-арганізатараў з усёй краіны, старшынь раённых і абласных саветаў, прадстаўнікоў Агульнарасійскага грамадска-дзяржаўнага руху дзяцей і моладзі "Рух Першых", - расказала Аляксандра Ганчарова.

Паводле яе слоў, удзельнікаў чакаюць тры інтэнсіўныя і насычаныя дні, напоўненыя адукацыйнымі, спартыўнымі і камандаўтваральнымі мерапрыемствамі. "У першы дзень форуму дэлегацыі адправяцца на інтэрактыўную экскурсію "Экскурс па Зубраняці", дзе змогуць наведаць цікавыя месцы лагера, даведацца пра звычаі і традыцыі "краіны дзяцінства" і асаблівасці працы з дзецьмі, а вячэрні оpen air "Каля вогнішча" стане месцам для знаёмства і ўсталявання дзелавых і сяброўскіх кантактаў удзельнікаў", - дадала старшыня Цэнтральнага савета БРПА.

20 кастрычніка абяцае стаць адным з самых насычаных дзён. "Ён пачнецца з адукацыйнага модуля "Тэрыторыя сэнсу", дзе ўдзельнікі форуму прыменяць педагагічныя кампетэнцыі па ўсіх напрамках піянерскай работы, акцэнт у якіх робіцца на новыя формы і метады работы з дзецьмі і падлеткамі, асаблівасці работы ў новых інфармацыйных рэаліях. Для педагогаў запланаваны майстар-класы, матывацыйныя сустрэчы і размовы з экспертамі і настаўнікамі, - дадала Аляксандра Ганчарова. - Таксама ў другі дзень запланавана актывацыя "Верце ў свае мары", у час якой педагогі абмяняюцца вопытам грамадскай работы з калегамі з рэгіёнаў, у тым ліку з замежнымі партнёрамі, а таксама пазнаёмяцца з лепшымі педагагічнымі практыкамі НДЦ "Зубраня". На заканчэнне дня дэлегацыі прымуць удзел у таварыскай сустрэчы па валейболе".

У заключны дзень форуму адбудзецца "Сустрэча на ўсе 100!", а таксама канцэртная праграма з выступленнямі абласных дэлегацый і ўзнагароджваннем лепшых педагогаў і старшынь дыпломамі Міністэрства адукацыі, падзякамі Цэнтральнага савета БРПА.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы