За бягучы год у парк прыйшлі 23 новыя кампаніі з аб'ёмам заяўленых інвестыцый у памеры $117 млн. Агульная колькасць рэзідэнтаў дасягнула 118 прадпрыемстваў з планамі па інвесціраванні больш як $1,4 млрд і стварэнні 14 тыс. новых рабочых месцаў. Каля 80 працэнтаў рэалізуемых праектаў адносіцца да вытворчасцей V і VI тэхналагічных укладаў, што пацвярджае іх інавацыйнасць і высокатэхналагічнасць.
Эфектыўнасць дзейнасці рэзідэнтаў "Вялікага каменя" таксама пацвярджаецца ростам асноўных паказчыкаў дзейнасці. Па выніках 9 месяцаў аб'ём падаткаў, збораў і плацяжоў, выплачаных рэзідэнтамі, вырас у 2 разы, вытворчасці - у 1,4 раза, прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове - у 1,2 раза, экспарту тавараў - у 1,1 раза, выручка - у 1,5 раза. Сярэдняя зарплата работнікаў рэзідэнтаў парка перасягнула Br3 тыс.
Крыніца: minsk-region.gov.by