Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Анатоль Маркевіч: мерапрыемствы акцыі «Слуцк - культурная сталіца Беларусі 2023» прайшлі на вышэйшым узроўні

18.12.2023

Інфраструктура, створаная ва ўстановах культуры Слуцка, дала магчымасць на самым высокім узроўні правесці ўсе мерапрыемствы рэспубліканскай акцыі "Слуцк - культурная сталіца Беларусі 2023". Такім меркаваннем падзяліўся міністр культуры Анатоль Маркевіч у час урачыстай цырымоніі закрыцця акцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Случчына ўнікальная і гасцінная, як унікальны кожны куток нашай роднай Беларусі. Гэта выдатны гістарычны, культурны цэнтр, дзе жывуць дзіўныя людзі: радзіма двух Герояў Савецкага Саюза, 12 Герояў Сацыялістычнай Працы, край слуцкіх паясоў, які немагчыма ўявіць без песень, танцаў і народнай творчасці. Добрая інфраструктура, створаная ва ўстановах горада, дазволіла рэалізаваць мерапрыемствы на самым высокім узроўні. Тут прайшлі творчыя сустрэчы з цудоўнымі людзьмі, канцэртныя праграмы, выставы, тэатральныя пастаноўкі", - сказаў Анатоль Маркевіч.

Ён адзначыў, што на слуцкай зямлі адбылося звыш 100 маштабных мерапрыемстваў, якія наведалі больш за 200 тыс. гледачоў. "Гэта сведчыць аб вялікай цікавасці мясцовых жыхароў і шматлікіх турыстаў. Яны з задавальненнем прыязджаюць адпачываць на Слуцкую зямлю і набіраюцца тут творчай сілы, якую ім дораць работнікі сферы культуры. Разам мы стварылі сапраўднае свята, якое доўжылася на працягу ўсяго каляндарнага года", - дадаў Анатоль Маркевіч.

"Калі глядзець на адыходзячы год, то ён быў азнаменаваны тым, што пад статусам культурнай сталіцы жыў увесь рэгіён. Я ўпэўнены, перадаючы эстафету гораду Бялынічы Магілёўскай вобласці, случчане перадаюць часцінку душэўнага цяпла, прыгажосці, любові, павагі і багацця культуры, якая кладзецца ў аснову маштабнага захавання гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны", - падкрэсліў міністр культуры.

Паводле яго слоў, пачалася ўжо сур'ёзная падрыхтоўка да мерапрыемстваў у Бялынічах, таму што статус культурнай сталіцы абавязвае быць наперадзе і з'яўляцца ініцыятарам многіх культурных спраў. "Эстафета пойдзе на карысць развіцця і самога рэгіёна, і сферы культуры Бялыніцкага раёна. Тэатральныя пастаноўкі і канцэртныя праграмы, якія ўжо чакаюць свайго старту, гатовы здзіўляць і расказваць пра гісторыю Бялыніцкага краю. Пад адкрытым небам пройдуць пленэры, якія збяруць мастакоў. Мы, безумоўна, будзем загадзя анансаваць мерапрыемствы, каб нашы паважаныя гледачы і шматлікія турысты змаглі сарыентавацца ў вялізнай прасторы культурных падзей і выбраць тое, што прынясе ім вялікае задавальненне і ўзніме настрой", - адзначыў Анатоль Маркевіч.

Ён падзякаваў калегам, якія працавалі на працягу ўсяго года, здзіўлялі, удасканальвалі работу і прапаноўвалі новыя маштабныя праекты, якія далі магчымасць апраўдаць высокі статус культурнай сталіцы Беларусі, а таксама пажадаў гледачам міру, дабра, моцнага здароўя, дабрабыту, творчых поспехаў і новых яркіх адкрыццяў.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы