Паводле слоў Аляксандра Ярашэнкі, у планах развіцця на гэты год - далейшы прырост магчымасцей. "Плануем прырасці і каля 3,5 тыс. рабочых месцаў забяспечыць. Гэта высокатэхналагічныя, інавацыйныя рабочыя месцы, новыя прафесіі, новыя магчымасці", - падкрэсліў ён.
Кіраўнік адміністрацыі таксама абазначыў мэты ў інвестыцыйным сегменце. "Стаіць задача, і мы рухаемся да яе, - забяспечыць агульны аб’ём прыцягнення інвестыцый у парк амаль $1 млрд. Цяпер падышлі да лічбы больш як $877 млн", - дадаў Аляксандр Ярашэнка.
З пачатку года ў індустрыяльным парку падтрымліваюць дынаміку, набраную ў 2023 годзе, які склаўся даволі паспяхова. "За месяц з нечым зарэгістравалі восем рэзідэнтаў", - адзначыў кіраўнік адміністрацыі парка. Усяго ў "Вялікім камені" працуюць 127 рэзідэнтаў.
Крыніца: minsk-region.gov.by