Губернатар сталічнага рэгіёну падвёў вынікі суботніка на Міншчыне. Сам кіраўнік вобласці працаваў сёння на мемарыяльным комплексе «Курган Славы».
— Правядзенне рэспубліканскіх суботнікаў — гэта ўжо традыцыя. Займаемся добраўпарадкаваннем месцаў пахаванняў, сацыяльных устаноў, вытворчых пляцовак. Нехта праводзіць гэты дзень на працоўным месцы. Мы сёння разам з кіраўніцтвам Урада заклалі парк на «Кургане Славы» і высадзілі звыш 400 дрэў і кустоў. А ўсяго ў Мінскай вобласці ўдзел у суботніку прынялі прыкладна 319 тысяч чалавек, — адзначыў Кушнарэнка.
Суботнікі, паводле слоў кіраўніка вобласці, гэта сведчанне адзінства нацыі.
— Як вядома, праца аб’ядноўвае людзей. Другое — навядзенне парадку. Трэцяе — зараблянне сродкаў для ўзвядзення знакавых аб’ектаў. У гэтым годзе грошы будуць накіраваны на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея. Што тычыцца Мінскай вобласці, сёння на суботніку зарабілі 1, 8 млн рублёў.
Усе без выключэння рэгіёны Міншчыны падключыліся да акцыі па навядзенні парадку на зямлі. Так, у Мінскім раёне арганізавалі першы інклюзіўны суботнік «Зялёная вясна», удзельнікамі якога сталі дзеці, якія наведваюць аддзяленні дзённых прабыванняў. У Салігорскім раёне адбылося адкрыццё мотасезона з удзелам больш за 500 чалавек.
Напярэдадні байкеры добраўпарадкавалі помнік ахвярам фашызму ў гарадскім пасёлку Старобін. У горадзе шахцёраў устаноўлены новы арт-аб’ект у выглядзе лаўкі з пяром пісьменніка.
На Мядзельшчыне добраўпарадкавалі берагавую лінію возера Мястра, парк «Стары Мядзел» — а ў Мар’інай Горцы на тэрыторыі мемарыяла воінам-танкістам 8-га гвардзейскага корпуса высадзілі 80 соснаў.
У Чэрвеньскім раёне добраўпарадкавалі тэрыторыю лесапарку «Загор’е», сквер касманаўтаў, маладзёжны парк. У дзіцячым парку з’явілася новая скейт-пляцоўка. У Нясвіжскім раёне прайшла гарадская акцыя «Усе на суботнік: навядзем парадак разам», флэшмоб «Добрыя работнікі заўсёды на суботніку». Валанцёры арганізавалі інтэлектуальны конкурс сярод насельніцтвы.
Ударна сёння папрацавалі і ў Беразіно: тут высадзілі туі ў парку «Алея Герояў», добраўпарадкавалі тэрыторыю сядзібнага дома Патоцкіх«. А ў Капылі прывялі ў парадак помнік воінам-вызваліцелям, уладкавалі паласу перашкод трэніровачнага гарадка на базе турбазы «Нача» філіяла «Юнацтва» Крупскага цэнтра дзіцячай творчасці.


Крыніца: minsk-region.gov.by



