Прававыя інспектары працы працягваюць практыку выязных прыёмаў. Месца сустрэчы — арганізацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёнаў і гарадоў.
Грамадзяне могуць задаваць пытанні не толькі па працоўным заканадаўстве, але і пытаць аб цікавых нюансах сямейнага, пенсіённага, жыллёвага права. На прыёмах будуць таксама прысутнічаць прадстаўнікі пракуратуры, якія пры неабходнасці падключацца да вырашэння пытання. Акрамя кансультацый пройдзе прававая асвета грамадзян.
Прававы прыём у Стоўбцах 24 верасня правядзе Аўдзеенка Уладзімір Аляксандравіч (аб’яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя Узброеных Сіл Рэспублікі). Прыём пройдзе па адрасе: з 10.00 да 12.00 — Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт, г. Стоўбцы, вул. Ленінская, 45; з 13.00 да 15.00 — вайсковая часць 25819, Стаўбцоўскі р-н, Навакаласаўскі с/с, п. Наваколасава.
Крыніца: minsk-region.gov.by



