Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

З пытаннямі асабістага плана звярнуліся грамадзяне да старшыні Мінаблвыканкама падчас прыёму ў Лагойску

17.10.2019

16 кастрычніка ў будынку Лагойскага райвыканкама адбыўся асабісты прыём грамадзян старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанка.

Звярнуліся да губернатара вобласці сем чалавек, і большасць з іх з пытаннямі асабістага характару.

Уласнік кватэры ў Лагойску, які практычна не пражывае ў ёй, звярнуўся з патрабаваннем зрабіць рамонт у яго жыллі. Ён лічыць, што на столі ўтварыліся падцёкі з-за таго, што працякае дах шматпавярхоўкі. Адказаць на пытанне, калі з'явіліся пашкоджанні, заяўнік не можа. Спецыялісты абследавалі яго кватэру, зрабілі заключэнне, што плямы на столі не маюць дачынення да даху. У дзень прыёму грамадзян заяўніка наведалі і журналісты, якія адзначылі, што пастаянная адсутнасць гаспадара дае аб сабе ведаць: паветра стала затхлым, памяшканне ператварылася ў нежылое.

Жыхарка вёскі Косіна звярнулася з просьбай дазволіць пражываць ёй у доме, які належыць ААТ «Косіна». Будынак знаходзіцца ў санітарна-ахоўнай зоне, пражыванне ў ім не адпавядае нормам. Новы кіраўнік прадпрыемства спрабуе ліквідаваць праблему. «Чалавеку трэба дапамагчы», - падкрэсліў старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка. Прынята рашэнне прапанаваць жанчыне іншае жыллё.

«Пытанне ў нас вялікае і болючае», – з такімі словамі звярнулася да Анатоля Ісачанка жыхарка вёскі Рудня Лагойскага раёна. Яна распавяла, што ў вёсцы зімой пражывае 7 чалавек, а летам разам з дачнікамі - 55. Ды яшчэ 15 чалавек набярэцца ў суседнім населеным пункце Міхеды. Жанчына папрасіла пусціць аўтобус праз гэтыя вёскі, каб можна было паехаць да доктара. Заяўніца ўзрадавалася прынятаму рашэнню: аўтобус нерэгулярнага рэйса будзе курсіраваць адзін раз у месяц. Па яе словах гэта як раз тое, чаго яна і хацела.

Традыцыйнымі сталі пытанні землекарыстання. Заяўнікі першымі ўсталявалі забор на набытым участку, аднак гэта не дае ім права займаць землі, якія яны абгарадзілі. Мяжы ўчастка суседзяў ўстаноўлены заканадаўча, і з гэтым давядзецца лічыцца, тым больш, адбыўся суд, які расставіў усе кропкі над «і».

Жыхарка г.п. Плешчаніца занепакоена працяканнем даху ў шматпавярхоўцы па вул.Кастрычніцкай. Яна ўжо звярталася за дапамогай, і дах рамантавалі, але зацякання працягваюцца і пасля рамонтных работ. Спецыялісты выедуць на месца, зробяць абследаванне і зноў адрамантуюць дах, але зрабіць яны гэта павінны якасна.

- Сёння ў асноўным былі пытанні асабістага характару. Гэта значыць, сістэмныя пытанні сыходзяць, той кірунак працы, які абраны ў вобласці па ліквідацыі праблем, правільны, – падвёў вынік прыёму грамадзян старшыня Мінаблвыканкама.

Таксама Анатоль Ісачанка адзначыў, што тыя пытанні, якія паступілі падчас прыёму ад грамадзян – гэта ўзровень мясцовых уладаў, і яны павінны былі іх вырашыць.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы