Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Мінскай вобласці кандыдатам у дэпутаты ўручаюць пасведчанні аб рэгістрацыі

18.10.2019

17 кастрычніка завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Кандыдатам у дэпутаты ўручаюць пасведчанні аб рэгістрацыі.

Старшыня акруговай выбарчай камісіі Пухавіцкай выбарчай акругі № 65 Людміла Бельская расказала, што 17 кастрычніка па акрузе зарэгістравана чатыры кандыдаты ў дэпутаты: двое – вылучаны шляхам збору подпісаў, яшчэ двое – ад палітычных партый. Аднаму прэтэндэнту адмоўлена ў рэгістрацыі, ён вылучаўся шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў.

На дадзены момант у акруговай выбарчай камісіі Пухавіцкай выбарчай акругі № 65 ужо зарэгістраваліся шэсць назіральнікаў: ад раённай ветэранскай арганізацыі, ГА "Белая Русь", "БРСМ", "Беларускі саюз жанчын", Камуністычнай партыі Беларусі, прафсаюзнай арганізацыі работнікаў дзяржустаноў.

- Якіх-небудзь скаргаў у камісію не паступала, - распавяла Людміла Бельская. - Выбарчая кампанія праходзіць у спакойным рэжыме, у адпаведнасці з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Парушэнняў не зафіксавана.

Усяго на тэрыторыі Пухавіцкага раёна ўтвораны 51 участак для галасавання, участковыя камісіі працуюць над удакладненнем спісаў выбаршчыкаў.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы