Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Абласны фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Маладзечне 16 лістапада

14.11.2019

ХІІІ абласны фестываль нацыянальных культур адбудзецца 16 лістапада ў Палацы культуры Маладзечна, паведамілі БЕЛТА ў Мінаблвыканкаме.

Фестываль пачнецца ў 11.00. У гэты час у Палацы культуры адкрыецца выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а ў 12.00 стартуе канцэртная праграма "Скарбы нацый - спадчына зямлі".

У свяце прымуць удзел майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, творчыя калектывы грамадскіх нацыянальных аб'яднанняў і індывідуальныя выканаўцы з розных раёнаў Мінскай вобласці. Сярод іх - аб'яднанні ўкраінцаў "Краяны" (Маладзечна), "Обрый" (Мінскі раён) і Беларускае грамадскае аб'яднанне "Ватра", аб'яднанне прадстаўнікоў нацыянальных культур "Шматгалоссе" (Печы), "Саюз палякаў на Беларусі" (Нясвіж, Стоўбцы і Івянец), цыганскі ансамбль "Эльпіс" (Слуцк), асобныя выканаўцы армянскай, яўрэйскай, азербайджанскай, узбекскай нацыянальнасцей.

У цэлым мерапрыемства збярэ ўсіх, хто шануе родную мову, захоўвае нацыянальныя традыцыі і звычаі. "У Мінскім рэгіёне мірна жывуць і працуюць прадстаўнікі амаль 130 нацыянальнасцей і народнасцей. Кожны такі фестываль - сімвал міжнацыянальнай дружбы і міру, духоўнага багацця і яднання нацый. Кожны ўдзельнік сваім талентам і творчасцю ўзбагачае не толькі сваю самабытную культуру, але і ў цэлым культуру Беларусі", - адзначылі ў Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці.

Выступленні і работы канкурсантаў будзе ацэньваць рэспубліканскае журы. Для ўсіх удзельнікаў прадугледжаны дыпломы фестывалю і каштоўныя падарункі. Па выніках будуць выбраны лепшыя калектывы і выканаўцы, якія выступяць у Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур.

Фестываль праводзіцца ў мэтах гарманізацыі міжнацыянальных адносін, папулярызацыі лепшых узораў паэтычнага, музычнага, харэаграфічнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва нацыянальных супольнасцей, даследавання і пераемнасці нацыянальных мастацкіх традыцый, умацавання творчых і дзелавых адносін паміж установамі культуры і грамадскімі культурна-асветнымі арганізацыямі нацыянальных супольнасцей.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы