Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Беларусі плануецца закрыць міні-палігоны для ЦКА ў бліжэйшыя два-тры гады

20.11.2018

У Беларусі плануецца закрыць міні-палігоны для цвёрдых камунальных адходаў у бліжэйшыя два-тры гады, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"За апошнія пяць гадоў колькасць міні-палігонаў на тэрыторыі Беларусі зменшылася з 10 тыс. да 1 тыс. Сёння міні-палігоны ўжо не функцыянуюць у прыбярэжных палосах і на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях. Мы мяркуем, і ёсць дамоўленасць з Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, што ў бліжэйшыя два-тры гады будуць закрыты ўсе міні-палігоны, паколькі яны не адпавядаюць экалагічным патрабаванням", - сказаў Аляксандр Корбут.
Мінпрыроды ўзмацняе патрабаванні да эксплуатацыі палігонаў, наладжаны маніторынг. Юрыдычныя і фізічныя асобы прыцягваюцца да адказнасці за парушэнне правіл эксплуатацыі. "За апошні год у Беларусі здабыванне другасных матэрыяльных рэсурсаў склала 18 працэнтаў. Ёсць невялікі рост у параўнанні з мінулым годам - было 16,5 працэнта. Мы бачым, што гэта не той аб'ём, які павінен перапрацоўвацца ў Беларусі сёння. Да 2020 года здабыванне другасных матэрыяльных рэсурсаў павінна скласці як мінімум 25 працэнтаў", - падкрэсліў намеснік міністра.
Ён таксама паведаміў, што Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі цяпер распрацоўвае план будаўніцтва новых палігонаў, якія будуць адпавядаць міжнародным экалагічным патрабаванням, што прад'яўляюцца да такіх аб'ектаў.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы