Традыцыйны "абласны Дзень
падпісчыка", які прайшоў на базе гарадскога аддзялення паштовай сувязі
"Капыль-2", зноў парадаваў усіх адданых чытачоў раённай газеты. Без
падарунка ад раёнкі - друкаванай каляровай прадукцыі ўласнага вырабу - 20
сакавіка не сышоў ні адзін з падпісчыкаў.
Начальнік аддзялення паштовай сувязі Таццяна
Лазюк (злева) афармляе падпіску Таццяне Чырко
Адной з першых квартальную падпіску на "Слава
працы" аформіла капылянка Марына Галіцкая. Раённую газету жанчына чытае з
дзяцінства, "ад скарынкі да скарынкі". Распавяла, што ў газеце ўсё
падабаецца, асабліва многія тэматычныя палосы і рубрыкі. А напрыканцы пажадала
ўсяму калектыву "Слава працы" росквіту, а самой газеце па-ранейшаму
заставацца шматтыражнай.
Некалькі дзясяткаў гадоў выпісвае раённую газету і Соф'я
Туміловіч.
- Ваша газета вельмі падабаецца, - распавяла Соф'я Сяргееўна.
— Кожны раз знаходжу цікавыя навіны аб жыцці не толькі раёна, але і сталічнага
рэгіёну. Таму сёння аформіла падпіску на тры месяцы.
Не растаецца з каханай раёнкай і Таццяна Чырко, якая кожны
раз знаходзіць у ёй нешта новае для сябе. Ды і пенсіянерка Ніна Жук "Слава
працы" чытае цалкам і з задавальненнем, можна сказаць усё жыццё. І, на
думку жанчыны, калі раней хацелася нешта дадаць, то цяпер усё задавальняе. Усё
ёй здаецца аднолькава цікавым, важным, а нешта яшчэ і карысным.
Як паказаў Дзень падпісчыка, раённая газета запатрабаваная
нашымі жыхарамі. За амаль 90 гадоў свайго існавання (а 2020-ы год стане для
"Слава працы" юбілейным), раёнка падпарадкавалася чытацкаму попыту,
стала цікавай для шырокага кола чытачоў. Дарагога варта тое, што падпісчыкі
давяраюць журналістам, і мы ў сваю чаргу, стараемся гэты давер апраўдаць. Вынік
таму, некаторыя з пажаданняў: "Дзякуй за вашу працу! Жадаем далейшага
росквіту і развіцця", " Дзякуй за змястоўную і цікавую газету!».
Спадзяемся, што гэтая шматгадовая сувязь з чытачом не перапыніцца, а стане яшчэ
больш моцнай.
Таццяна БОХАН