Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Звыш 400 дрэў і кустарнікаў за апошні тыдзень з’явіліся на тэрыторыі Семежаўскага сельсавета падчас акцыі «Пасадзі сваё дрэва».

10.04.2019

Новыя насаджэнні ўпрыгожваюць розныя куткі аграгарадка. Так, на месцы былога сметніка высаджана каля сотні елачак. Сем елак, як сімвал Семежава, пасаджаны на ўездзе ў населены пункт.
Абнаўляецца і цэнтральны сквер у аграгарадку, каля 280 саджанцаў з’явілася на тэрыторыі жывёлагадоўчых і іншых вытворчых аб’ектаў. Пасадачны матэрыял у асноўным закупляецца ў Капыльскім вопытным лясгасе і ў іншых гадавальніках.
З 13 па 20 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі адбудзецца рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу», прысвечаная Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Усяго ж у раёне ў рамках акцыі запланавана пасадзіць звыш 6 тысяч дрэўцаў і каля 1200 кустарнікаў. Самыя вялікія аб’ёмы неабходна выканаць на тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета, дзе будзе прадоўжана пасадка вольхі, дубоў, сосен і іншых дрэў.
Падчас суботніка ў мінулыя выхадныя многія арганізацыі і прадпрыемствы ўключыліся ў пасадку. Так, у аграгарадку Лясное каля сталовай высаджаны бярозкі і клёны, каля лазні — чырвоны дуб, у в. Бабоўня парк каля канторы папоўніўся 30 маладымі дрэўцамі. Жыхары аграгарадка Пацейкі і мясцовы сельвыканкам добраўпарадкоўвалі сажалку і высадзілі ліпавую і каштанавую алеі. Калектыў Капыльскага раёна электрычных сетак высадзіў звыш 50 сосен вакол агароджы ПС-110 «Капыль».
Сяргей КОЗЕЛ
 

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы