Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

18 мая ў XXXI лёгкаатлетычным прабегу "Капыльскае кальцо" прымуць удзел і каманды прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў раёна

17.05.2019

У рамках XXXI лёгкаатлетычнага прабегу «Капыльскае кальцо», які адбудзецца 18 траўня, на старт акрамя спартсменаў і аматараў бегу выйдуць каманды прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў Капыльскага раёна. 
Спаборніцтвы па кросавым бегу праводзяцца ў мэтах павышэння эфектыўнасці фізічнага выхавання насельніцтва, прапаганды і папулярызацыі бегу як аднаго са складнікаў здаровага ладу жыцця. Узрост удзельнікаў — не маладзей 2001 года нараджэння. У праграму спаборніцтваў уваходзіць кросавы бег сярод мужчын і жанчын на дыстанцыі 1,5 км. Склад каманды — ад трох да пяці ўдзельнікаў, незалежна ад полу і ўзросту.
Спаборніцтвы - асабіста-камандныя, праводзяцца ў двух узроставых групах сярод мужчын і жанчын паасобна: 18-29 гадоў (2001-1990 г. н.); 30 гадоў і старэй (1989 г. н. і старэй). Удзельнікі, якія ўвайшлі ў тройку лідэраў у сваіх узроставых групах сярод мужчын і жанчын, ўзнагароджваюцца граматамі, медалямі і асабістымі прызамі. А вось каманда, якая заняла першае месца ў камандным заліку, узнагароджваецца кубкам і Граматай, каманды-прызёры - Граматамі.
Спаборніцтвы праводзяцца 18 мая ў г. Капылі на стадыёне фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. Адкрыццё спаборніцтваў у 11.00. Старт у 11.20.
Папярэдняя заяўка (вусная) аб удзеле ў прабегу накіроўваецца не пазней за 14 мая 2019 года ў раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр па тэл./ф. 21-4-08  Рэгістрацыя і афармленне ўдзельнікаў спаборніцтваў праводзяцца ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры: 17 мая - з 10.00 да 17.00; 18 мая - з 8.00 да 11.00. Пры заяўцы каманд прад'яўляюцца: імянная заяўка, завераная подпісам кіраўніка арганізацыі і пячаткай, урачом лячэбна-прафілактычнай установы, пашпарт, выпіска з працоўнай кніжкі або даведка з месца працы.
Таццяна Бохан

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы