Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капылі адбыўся вясновы лёгкаатлетычны крос сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі

20.05.2019

На базе ДУ "Капыльскі раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр" адбыўся вясновы лёгкаатлетычны крос сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

На базе ДУ "Капыльскі раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр" адбыўся вясновы лёгкаатлетычны крос сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
На старт забегу за здароўем і добрым настроем выйшла больш за 200 хлопчыкаў і дзяўчынак. Бегавыя спаборніцтвы праводзіліся ў чатырох узроставых групах: юнакі і дзяўчаты 2002-2003 і 2004-2005 гадоў нараджэння і хлопчыкі і дзяўчынкі, якія нарадзіліся ў перыяды 2006-2007 і 2008-2009 гадоў. Хлопцы пераадолелі дыстанцыі ў 500 м, 800 м, 1000 м, 2000 м і 3000 м. галоўны суддзя спаборніцтваў- Була. На дыстанцыі 500 м перамагла вучаніца ДУА "Гімназія № 1 г. Капыля" Дар'я Уласавец, а на дыстанцыі ў 800 м лепшы вынік паказаў навучэнец Лясноўскай сярэдняй школы Сямён Угрыновіч. Абсалютнымі пераможцамі ў сваіх узроставых катэгорыях сталі вучні ДУА "Сярэдняя школа № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага": Марыя Парэйка, Данііл Мяцельскі і Мілана Драніч. Сярод юнакоў на дыстанцыі 2000 м першым прыйшоў да фінішу Яўген Біруля, навучэнец гімназіі № 1 г. Капыля. На самай доўгай дыстанцыі для юнакоў у 3000 м перамогу атрымаў вучань Слабадакучынскай сярэдняй школы Кірыл Кандыбовіч, а лепшы вынік сярод дзяўчат прадэманстравала навучэнка сярэдняй школы № 3 г. Капыля Анастасія Квач, пераадолеўшы дыстанцыю ў 2000 м.
Крос камандныя спаборніцтвы. Вынікі каманднага заліку падводзіліся па дзвюх групах: сельскія і гарадскія ўстановы адукацыі. Першае месца ў агульным камандным заліку занялі хлопцы з ДУА "Сярэдняя школа № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага", набраўшы 329 ачкоў - лепшы вынік спаборніцтваў. Сярод сельскіх школ першынство належыць камандзе ДУА «Цімкавіцкая СШ» з вынікам 177 ачкоў, другімі апынуліся вучні ДУА «Быстрыцкая СШ», якія набралі 150 ачкоў, а трэцяй стала каманда ДУА «Каменскі КПК д/с – СШ», якая паказала вынік у 118 ачкоў.
— Вясновы лёгкаатлетычны крос — штогадовае спартовае мерапрыемства, арганізаванае ўпраўленнем па адукацыі, спорту і турызму Капыльскага райвыканкама, — распавядае Віктар Васільевіч Васілеўскі, дырэктар ДУ «Капыльскі раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр». - У першую чаргу крос праводзіцца з мэтай фарміравання здаровага ладу жыцця ў дзяцей і падлеткаў, прыцягнення моладзі да заняткаў даступнымі відамі спорту. Вынікі кроса дапамагаюць вызначыць наймацнейшыя каманды і лепшых бегуноў для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах. Радуе тое, што колькасць юных бегуноў з года ў год не змяншаецца, а толькі павялічваецца. Крос заўсёды праходзіць маштабна і ў плане гледачоў. Мы не спыняемся на дасягнутым, а праводзім агітацыйную дзейнасць, стараемся прыцягваць удзельнікаў добрымі прызамі. Бег - гэта выдатна ва ўсіх сэнсах, і чым больш маладых людзей атрымаецца далучыць да яго, тым лепш.
Вера Васілеўская

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы