Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Беларусь памятае. Міншчына ганарыцца. Лічыўся зніклым без вестак

23.05.2019

У жніўні 2017 года члены клуба «Патрыёты Радзімы» Слабадакучынскай СШ дапамаглі адшукаць магілу партызана атрада імя П.К. Панамарэнкі 27-й брыгады імя Чапаева Віктара Татура, які загінуў 20 чэрвеня 1944 года за тры дні да пачатку аперацыі «Баграціён».

У жніўні 2017 года члены клуба «Патрыёты Радзімы» Слабадакучынскай СШ дапамаглі адшукаць магілу партызана атрада імя П.К. Панамарэнкі 27-й брыгады імя Чапаева  Віктара Татура, які загінуў 20 чэрвеня 1944 года за тры дні да пачатку аперацыі «Баграціён».
73 гады ён лічыўся прапаўшым без вестак. Калі патэлефанавалі са Старых Дарог, Хрысціна Францкевіч адразу ўспомніла прозвішча героя, якое выбіта на помніку. Яна кожны год з сябрамі ўдзельнічае ў добраўпарадкаванні  брацкай магілы воінаў і партызан  паміж вёскамі Перавоз і Харытонаўка, добра ведае ўсе прозвішчы загінуўшых.
З вялікім хваляваннем  пляменнік Анатоль Станіслававіч Татур з жонкай Ларысай Мікалаеўнай, дачкой Святланай і сынам Анатолем наведалі магілу роднага ім чалавека: усклалі кветкі, запалілі свечкі, паставілі Божы абраз, усыпалі зямлю з магілы маці Алесі Людвігаўны. Доўгі час па крупінках збіралі звесткі, і апошнюю ноч перад паездкай на Капыльшчыну яны амаль не адпачывалі.
Нарадзіўся Віктар Сцяпанавіч Татур у вёсцы Баравішча Макавіцкага сельсавета Глускага раёна Бабруйскай вобласці  ў мнагадзетнай сялянскай сям’і, дзе гадавалася  сем сыноў. Скончыў сямігодку, працаваў у мясцовым калгасе. Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны вучыўся ў школе калгасных работнікаў № 26 горада Барысава.  На другі дзень вайны быў прызваны ў Чырвоную Армію. Ваенную часць у хуткім часе перакінулі на Заходні фронт. Трапіў у акружэнне, з групай чырвонаармейцаў прабіваўся на ўсход праз Капыльскі раён і, мабыць, застаўся ў сваякоў. З пачаткам партызанскага руху Віктар Татур становіцца разведчыкам партызанскага атрада імя М.А. Шчорса, а затым імя П.К. Панамарэнкі. Удзельнічае ў шматлікіх баявых аперацыях.


Пачаўся  трэці этап «Рэйкавай вайны». У ноч на 20 чэрвеня 1944 года атрад у поўным складзе выйшаў на чыгунку Баранавічы –Слуцк. Было ўзарвана  200 рэек на ўчастку Чарнагубава – Вясна. У добрым настроі вярталіся з задання на базу, што знаходзілася ў 1 км на захад ад вёскі Карзуны. У Старыцкім лесе іх чакала засада паліцэйскіх і немцаў з Грэскага і Слуцкага гарнізонаў, на ўзбраенні ў якіх былі гармата і мінамёт. У 2-й роты партызан — толькі стралковая зброя.  Яны паспелі заняць абарону, праявілі мужнасць і адвагу і далі адпор гітлераўцам. У гэтым баі народныя мсціўцы панеслі страты: загінулі камандзір узвода Міхаіл Бондараў, кулямётчыкі Яўген Новаш і Мікалай Папоў, разведчыкі Іван Юруц і Віктар Татур (першымі ўступілі ў бой). Як крыўдна не дажыць некалькі дзён да пачатку вызвалення роднай краіны!
Спачатку загінуўшых пахавалі на могілках вёскі Карзуны, а да 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў перапахавалі ў брацкай магіле  на паўночнай ускраіне вёскі Харытонаўка, побач з шашой Узда – Капыль.
З сям’і Татураў на фронце змагаліся яшчэ два сыны — Станіслаў і Тадэвуш (трапіў у палон пад Адэсай), вярнуліся жывымі.  Знайшлі месца гібелі Віктара. Родныя лічаць, што свой  святы абавязак яны выканалі: сям’я ўз’ядналася. На жаль, Анатоля Станіслававіча не стала ў мінулым годзе. Яму так хацелася яшчэ раз прыехаць на Капыльшчыну, пакланіцца магіле і падзякаваць усім за захаванне памяці.
Барыс ДЗЕНІСЮК,
член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы