Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Аб арганізацыі занятасці моладзі ў Капыльскім раёне ў 2019 годзе

27.05.2019

Раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне «Аб арганізацыі занятасці моладзі ў Капыльскім раёне ў 2019 годзе».

Раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне «Аб арганізацыі занятасці моладзі ў Капыльскім раёне ў 2019 годзе».
Створаны банк дадзеных моладзі, якая жадае працаўладкавацца ў летні перыяд, сёння гэта 85 чалавек. Вызначаны пералік арганізацый, якія прымаюць непаўналетніх з ліку навучэнцаў устаноў адукацыі раёна, у тым ліку падуліковых катэгорый, на працу. Так, у раёне запланавана функцыянаванне студэнцкіх атрадаў у 10 прадпрыемствах і арганізацыях раёна: УА «Капыльскі Дзяржаўны Каледж», ААТ «Старыца-Агра», «Піянер-Агра», «Ціміразеўскі», «Прагрэс 2010», «Скабін», «Семежава», «Праснакі», КСУП «Дактаровічы», КУП «Капыльская ЖКГ». Важным момантам дзейнасці студэнцкіх атрадаў з'яўляецца забеспячэнне бяспечных умоў працы. Прымаючага боку важна звярнуць увагу на правядзенне інструктажу па ахове працы для выканання адпаведных відаў работ у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства аб працы, забеспячэнне ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў сродкамі індывідуальнай абароны, у тым ліку медыцынскімі аптэчкамі на працоўных месцах. Акрамя гэтага, забяспечыць выкананне Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 181 ад 16 красавіка 2012 г. «Аб арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» у частцы пераразмеркавання грашовых сродкаў, вызваленых ад выплаты страхавых узносаў. УАЗ «Капыльская ЦРБ» даручана арганізаваць правядзенне медыцынскіх аглядаў удзельнікаў студэнцкіх атрадаў на бязвыплатнай аснове ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Каардынуе і кантралюе дзейнасць студатрадаў спецыяльны раённы штаб, якім кіруе намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дубіна. Туды таксама ўваходзяць кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама і некаторых арганізацый. Згодна з рашэннем, зацверджаны план мерапрыемстваў па арганізацыі занятасці моладзі ў Капыльскім раёне ў 2019 годзе. Так, пасяджэнне раённага штаба будзе праходзіць па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў месяц. Дасугавая дзейнасць з'яўляецца складовай часткай стылю жыцця моладзі. Таму распрацаваны і зацверджаны прыкладны план культурна-забаўляльных, спартыўных мерапрыемстваў для ўдзельнікаў студатрадаў на 2019 год.
Таццяна БОХАН

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы