Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капылі адбыўся «Адкрыты мікрафон», арганізаваны Капыльскім РК ГА «БРСМ» У горадзе адбы

12.06.2019

ўся «Адкрыты мікрафон», арганізаваны Капыльскім РК ГА «БРСМ». Мерапрыемства прайшло на свежым паветры, каля аддзела ЗАГС райвыканкама, дзе сабралася нямала моладзі, якой было што паказаць.
Прызнацца, у пачатку сустрэчы было не так ажыўлена, але потым жыхары горада пад гучныя гукі, якія даносіліся з калонак, пачалі падцягвацца і назіраць за цікавым і займальным відовішчам. Дзяўчаты і хлопцы паказалі ўсё, што ўмеюць, - на імправізаванай сцэне выступоўцы здзіўлялі песнямі ў розных жанрах, чыталі рэп, а таксама дзяліліся вершамі ўласнага сачынення. Творчасць не засталася незаўважанай - шматлікім прысутным гледачам, а таксама падпісчыкам Капыльскай моладзевай арганізацыі ў інстаграме, якія назіралі за дзействам у прамым эфіры, спадабалася мерапрыемства.
Першы сакратар РК ГА «БРСМ» Анастасія Козел упэўненая, што ўпершыню праведзены «Адкрыты мікрафон» прынясе свой плён і стане рэгулярным сярод таленавітай моладзі, гатовай падзяліцца сваімі захапленнямі.
Нагадаем, што ў далейшым плануецца стварыць супольнасць творчых людзей для прасоўвання моладзевых ініцыятыў і вырашэння важных задач для моладзі Капыльшчыны.
Павел Шэін

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы